Храбалы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Храбалы́ (па-польску: Chraboły, па-падляску: Chrabołý) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход — Райск).
Remove ads
Гісторыя
Упершыню вёска згадваецца ў 1563 годзе. Паводле люстрацыі 1574 г. часткова была зьнішчаная пажарам. Перапіс 1576 г. пасьведчае, што Храбалы разьмешчаныя на 15 валоках кепскае зямлі, а тутэйшыя мужыкі працавалі ў фальварку Сталовач. Як каралеўская вёска Храбалы ажно да 1861 г. прыналежалі казьне. Паводле польскага перапісу насельніцтва, у 1921 г. тут было толькі 7 хатаў з 54 жыхарамі (усе праваслаўныя беларусы). 21 верасьня 1939 г. ўва ўрочышчы Клетнае пад Храбаламі мясцовымі камуністамі былі застрэленыя 3 польскія афіцэры. У час нямецкае акупацыі ў вёсцы находзіўся пост нямецкае жандармэрыі. У кароткія пэрыяды 1952 — 1954 ды 1973 — 1976 гг. існавала самастойная гміна Храбалы.
Remove ads
Культавыя пабудовы
Непадалёк ад Храбалоў ува ўрочышчы Галоўкава знаходзіцца капліца сьв. Яна Багаслова з ў 1984 г. Была пабудаваная на месцы старой капліцы (згарэла ў 1939 г.) на Туровай крыніцы — месцы яўленьня Божае Маці. Вада з крыніцы лічылася цудоўнай ужо ў 16 ст.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads