Раман Грыбоўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раман Грыбоўскі (нар. 17 ліпеня 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Ліды».
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў займацца футболам у родным Магілёве, пазьней вучыўся ў менскім РДВАР. З 2012 году выступаў за клюбны дубль «Белшыны». 5 ліпеня 2014 году дэбютаваў у асноўнай камандзе бабруйчанаў, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы супраць «Слуцку» (0:1). У сэзоне 2015 году працягваў выступаць за дубль, але стаў часьцей зьяўляцца ў асноўным складзе, шэсьць разоў выйшаўшы на замену ў матчах Найвышэйшай лігі.
Зь лютага 2016 году знаходзіўся на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры». 11 сакавіка 2016 году склаў дамову з клюбам[3]. Паводле вынікаў сэзону 2016 году дапамог магілёўцам вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2017 году стала вядома, што Грыбоўскі пакідае «Дняпро»[4]. У лютым 2017 году праходзіў прагляд у «Нафтане», але клюбу не спадабаўся[5]. У сакавіку прыбыў да табару «Ліды» і неўзабаве падпісаў кантракт[6]. Паводле вынікаў сэзону 2017 году з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У студзені 2018 году накіраваўся на прагляд у менскі «Прамень». У лютым 2018 году пакінуў «Ліду»[7] і пазьней склаў угоду з сталічным клюбам[8]. Замацаваўся ў якасьці асноўнага нападніка менчукоў, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне. У пачатку 2019 году ў сувязі зь пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаньнем зь мясцовым «Дняпром» стаў гульцом аб’яднанае каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Пачынаў сэзон 2019 году ў аснове магілёўцаў, аднак у красавіку атрымаў пашкоджаньне, вярнуўся на поле ў ліпені. Хутка замацаваўся ў пачатковым складзе, але ня выратаваў каманду ад вылету з Найвышэйшае лігі.
У студзені 2020 году праходзіў прагляд у казаскім клюбе «Кызылжар», аднак бакі не паразумеліся наконт умоваў[9]. У лютым стаў трэнавацца з «Менскам» і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. У сэзоне 2020 году трывала зьяўляўся ў стартавым складзе менчукоў. У студзені 2021 году праходзіў прагляд у гарадзенскім «Нёмане» і неўзабаве афіцыйна стаў гульцом каманды[11]. У пачатку сэзону 2021 году праз траўму ня меў трывалага месца ў аснове, а зь ліпеня замацаваўся першай адзінаццатцы, з 7 галамі стаўшы найлепшым бамбардзірам «Нёмана» ў сэзоне. У лютым 2022 году падоўжыў супрацу з гарадзенскім клюбам[12]. Сэзон 2022 году амаль цалкам прапусьціў праз пашкоджаньне. Вярнуўшыся да шыхтаў 2023 годзе, выходзіў пераважна на замены.
У студзені 2024 году далучыўся да мазырскай «Славіі»[13]. У ліпені 2024 году пакінуў клюб[14] і неўзабаве далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[15], дзе замацавацца ня здолеў. У канцы сакавіка вярнуўся ў склад «Ліды», дзе некалі згуляў адзін сэзон[16][17].
Remove ads
Дасягненьні
- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads