Раскіданае гняздо (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Максіма Горкага)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Раскіданае гняздо (спэктакль, Нацыянальны тэатар імя Максіма Горкага)
Remove ads

«Раскіданае гняздо» — спэктакль, пастаўлены рэжысэрам Барысам Луцэнкам ў Нацыянальным тэатры імя Максіма Горкага па аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Спэктакль пастаўлены ў 1997 годзе як першая частка тэатральнае дылёгіі Барыса Луцэнкі «Крык чалавечы».[2] Спэктакль лягічна працягваў распрацоўку тэмы, якую Барыс Луцэнка распачаў у 1970-х гадох спэктаклем «Раскіданае гняздо» ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы і працягнуў у 1980-х гг. аднайменнай мастацкай стужкайБеларусьфільм»).[3]

Хуткія факты Жанр, Паводле ...
Remove ads

Акторы

  • Аляксандар Ткачэнка — Лявон
  • Вольга Клебановіч — Марыля
  • Аляксей Шадзько — Сымон
  • Аксана Лясная, Ана Пінкевіч — Зоська
  • Валянцін Серада — Данілка
  • Віталь Быкаў — Стары
  • Аляксандар Ткачонак — Незнаёмы
  • Сяргэй Чэкерэс — Паніч[2]

Водгукі

« …найбольшым тэатральным узрушэньнем году… стала «Раскіданае гняздо» у пастаноўцы Барыса Луцэнкі. …Узяць глядацкую ўвагу адразу й трымаць яе за рампаю — справа няпростая. Уся тканіна спэктаклю прапітаная нейкай змрочнай сымболікай. Аднак, не безнадзейнай. Вялізная, ва ўсю прастору сцэнічнае «скрыні», быццам недабудаваная, недасканалая, як увесь сьвет, хата. Дзе сярод іконаў ды ідалаў разгортваецца адвечны Купалаў сюжэт. Па-майстэрску выкарыстаная атрыбутыка сучаснага тэатру — амаль не дапасаваныя да канкрэтнага часу строі герояў, незвычайна прыцішанае асьвятленьне, мінімум «канкрэтнага» рэквізыту, — усё гэта прымушае забыцца на першы досьвед прачытаньня гэтае п’есы і вельмі ўважліва сачыць і слухаць. Усё больш пранікаючыся Бядой. І вырваная зь цемры пражэктарам напрыканцы першай дзеі пятля па-над сцэнаю не ўспрымаецца як удалы рэжысэрскі трук. Успрымаецца тым, чым ёсьць — Пятлёй. Асобна хачу спыніцца на музычным афармленьні. Праз усю дзею, прычым, што рэдкасьць, не перарываючы, а значна узмацняючы яе эмацыйна, праходзяць зонгі, зробленыя зь вершаў паэта. І тут я зноў дзівіўся самому сабе, абсалютна па-новаму адчуўшы смак і сэнс чытаных, але ня чутых у рокавым узмацненьні Купалавых рыфмаў. Ня я адзін, уся заля наноў адкрывала для сябе калісьці адзубранага й забытага клясыка. А ён, як аказалася, мог адным словам расьсьмяшыць, адною рэплікай пра нас сёньняшніх сарваць аплядысмэнты. І прымусіць усю залю ў фінале сьцяцца, а затым устаць, калі шчыльны, ад кулісы да кулісы, падсьветлены адною рампаю шэраг з суворых твараў сьпявае «Людзьмі звацца». У наступным годзе ад беларускага тэатра, я ўпэўнены, трэба чакаць яшчэ не адну цікавую прэм’еру, але гэтым спэктаклям не пагражае застацца ў ценю новых пастановак. »

Зьміцер Бартосік[4]

« …у кандовым Рускім Луцэнка паставіў «Раскіданае гняздо», якое публіка прыняла на «Жыве Беларусь». »

— «Наша Ніва»[5]

« Б. Луцэнка зноў паставіў «Раскіданае гняздо». У сёньняшнім Рускім тэатры нечакана і натуральна загучала Купалава слова, з лёгкасьцю ўвабраўшы новыя постмадэрнісцкія сцэнічныя расклады і захаваўшы старую як сьвет гісторыю пра раскіданы дом і панішчаныя жыцьці. »

— Людміла Грамыка[6]

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads