Рауль Бэлянова

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Рауль Бэлянова
Remove ads

Рау́ль Бэляно́ва (па-італьянску: Raoul Bellanova; нар. 17 траўня 2000 году) — італьянскі футбаліст, правы абаронца клюбу «Аталянта» і нацыянальнай зборнай Італіі. Акрамя звычайнай пазыцыі скрайняга абаронцы, ён таксама можа згуляць на пазыцыі цэнтральнага абаронцы ў лініі абароны з трох ці чатырох гульцоў[2].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У ліпені 2019 году Бэлянова быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «Бардо»[3]. 10 жніўня 2019 году дэбютаваў у дарослым футболе, зьявіўшыся ў пачатковым складзе каманды ў матчы супраць «Анжэ»[4]. Гэты матч быў адзіным у складзе францускага клюбу. Пасьля абаронца быў у арэндах у італьянскіх клюбах «Аталянта», «Пэскара» і «Кальяры». Апошні з памянёных клюбаў скарыстаўся мажлівасьцю выкупу гульца, у выніку чаго 31 траўня 2022 году Бэлянова стаў паўнавартасным футбалістам клюбу з Сардыніі. Тым ня менш, ужо ўлетку стала вядома, што чаканы сэзон абаронца будзе бараніць колеры мілянскага «Інтэру» паводле пагадненьня арэнды[5]. 1 ліпеня 2023 году футбаліст падпісаў дамову з «Тарына», што каштавала гэтаму клюбу 8 мільёнаў эўра, якія турынцы мусілі выкласьці «Кальяры» за гульца[6][7]. Дамова прадугледжвала, што Бэлянова мусіць быў часткай «Тарына» наступныя чатыры гады. Дэбют гульца прыпаў на 14 жніўня, калі ён зьявіўся ў стартавым складзе дружыны ў кубкавым матчы «Фэральпісалё», выйгранага зь лікам 2:1. У наступны панядзелак пасьля кубкавага матчу Бэлянова дэбютаваў у матчы Сэрыі А супраць «Кальяры». Сустрэча скончылася ўнічыю зь лікам 0:0. 16 лютага 2024 году абаронца ўлучыў мяч у браму «Леччэ», адкрыўшы лік сваім галам[8]. 22 жніўня 2024 году італьянец вярнуўся ў «Аталянту» за блізу 25 мільёнаў эўра, улучна з бонусамі.

Міжнародная

Бэлянова прыцягваўся да матчаў кожнай зь юнацкіх і моладзевых зборных краіны. 24 сакавіка 2024 году запачаткаваў выступы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі, зьявіўшыся ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадору[9]. Пазьней у тым жа годзе быў абраны трэнэрам Лючана Спалецьці ў заяўку зборнай Італіі на чэмпіянат Эўропы 2024 году[10].

Remove ads

Дасягненьні

«Інтэрнацыянале»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads