Рафаэль Маркес

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рафаэль Маркес
Remove ads

Рафаэ́ль Ма́ркес А́льварэс (па-гішпанску: Rafael Márquez Álvarez; нар. 13 лютага 1979 году, Самора-дэ-Ідальга, Мэксыка) — мэксыканскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Мэксыкі. Выступае на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, аднак, таксама, можа згуляць на пазыцыі паўабаронцы абарончага пляну. Вядомы як адзін з самых выбітных мэксыканскіх абаронцаў за ўсю гісторыю[4]. Маркес зьяўляецца першым гульцом, які чатыры разы быў капітанам на чэмпіянатах сьвету (2002, 2006, 2010, 2014). У сябе на радзіме ў Мэксыкцы Рафаэль часьцяком крытыкуецца за ягоную недысцыплінаванасьць, то бок Маркес можа атрымаць чырвоную картку ў важных матчах.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Thumb
Маркес падчас выступаў за «Барсэлёну»

Маркес пачынаў сваю кар’еру ў гвадаляхарском клюбе «Атляс», у якім ён дэбютаваў у 17 гадоў. Пасьля пасьпяховых выступаў у клюбе, згуляўшы за яго ў 77 гульнях, Маркес атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную Мэксыкі ў 1997 годзе. У 1999 годзе за 6 млн эўра абаронца перайшоў у «Манака». У Францыі посьпех таксама хутка прыйшоў да Маркеса, і ўжо ў першым сваім сэзоне ён дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Францыі. Нягледзячы на ​​прапановы з больш заможных клюбаў, Маркес заставаўся ў «Манака» да 2003 году, пасьля чаго перайшоў у «Барсэлёну» за 5 млн эўра.

У першым сэзоне ў гішпанскім клюбе мэксыканец адгуляў у 21 гульні, выступаючы на ​​пазыцыі цэнтральнага абаронцы, і дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце. У другім сэзоне Маркес гуляў у асноўным на пазыцыі апорнага паўабаронцы, паколькі траўмы атрымалі Тыягу Мота, Эдмілсан і Хэрард Лёпэс. Ён правёў выдатны сэзон, зьяўляючыся адным з найважнейшых гульцоў «Барсэлёны», якая стала чэмпіёнам Гішпаніі. У «Барсэлёне» Рафаэль выступаў пад 4 нумарам.

1 жніўня 2010 году Маркес падпісаў кантракт з клюбам МЛС «Нью-Ёрк Рэд Булз», куды адправіўся за сваім аднаклюбнікам Т’еры Анры[5]. У 2014 годзе вярнуўся ў Эўропу ў італьянскі клюб «Вэрона»[6].

Міжнародная

За нацыянальную зборную Мэксыкі дэбютаваў 5 лютага 1997 году ў матчы супраць зборнай Эквадору.

Remove ads

Дасягненьні

Клюбныя

Thumb
Рафаэль у кашулі клюбу «Нью-Ёрк Рэд Булз»

«Манака»:

  • Чэмпіён Францыі: 2000
  • Уладальнік Кубка францускай лігі: 2003
  • Уладальнік Супэркубка Францыі: 2000

«Барсэлёна»:

«Леон»:

  • Чэмпіён Мэксыкі (2): 2013 (а), 2014 (к)

Міжнародныя

Мэксыка:

  • Уладальнік Кубка канфэдэрацыяў: 1999
  • Уладальнік Залатога кубка КОНКАКАФ (2): 2003, 2011
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads