Тыягу Мота

італьянскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Тыягу Мота
Remove ads

Тыягу Мота (па-партугальску: Thiago Motta; нар. 28 жніўня 1982 году, Сан-Бэрнарду-ду-Кампу, Бразылія) — былы італьянскі футбаліст бразыльскага паходжаньня, паўабаронца абарончага тыпу. У 2011—2016 гадах выступаў за нацыянальную зборную Італіі. Выхаванец футбольнай школы «Барсэлёны», за якую гуляў на прафэсійным узроўні з 2001 па 2007 гады.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...

Мота згуляў 2 матчы за нацыянальную зборную Бразыліі на Залатым кубку КОНКАКАФ у 2003 годзе. У 2011 годзе дэбютаваў у зборнай Італіі, бо паводле правілаў ФІФА футбаліст мае права раз за кар’еру зьмяніць «футбольнае падданства», калі ў яго ёсьць падвойнае грамадзянства, і ён ня быў зайграны ў афіцыйным матчы за нацыянальную зборную. На Залатым кубку КОНКАКАФ Бразылія выступала ў якасьці запрошанай зборнай і дадзены турнір для яе не зьяўляецца асноўным кантынэнтальным спаборніцтвам, у адрозьненьне ад Кубка Амэрыкі.

Remove ads

Кар’ера

«Барсэлёна»

Мота пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў «Барсэлёне Б» у 1999 годзе, а ў першай камандзе каталёнскага клюбу дэбютаваў 3 кастрычніка 2001 году ў матчы супраць «Мальёркі».

У Лізе чэмпіёнаў сэзону 2001—2002 гадоў Мота згуляў 7 матчаў і дапамог камандзе дайсьці да паўфіналу турніру. Хоць ён і дэманстраваў якасную гульню, канкурэнцыя за месца ў цэнтры поля не дазволіла яму замацавацца ў асноўным складзе. Бразылец згуляў толькі 13 матчаў у Прымэры сэзону 2002—2003 гадоў. Аднак у апошніх чэмпіёнскіх сэзонах Мота праводзіў усё больш часу на футбольным полі, хоць траўмы стала перасьледвалі яго. Тым ня менш, ягоная роля ў перамозе «Барсэлёны» ў Лізе чэмпіёнаў і ў двух чэмпіянатах Гішпаніі была даволі важкай.

«Атлетыка»

У чэрвені 2007 году спартовы дырэктар «Барсэлёны» Чыкі Бэгірыстайн абвесьціў аб тым, што Мота пакідае клюб. У жніўні 2007 году Мота перайшоў у «Атлетыка Мадрыд» за 2 млн эўра. У сэзоне 2007—2008 гадоў Мота згуляў за «Атлетыка» ўсяго 6 матчаў, прапусьціўшы большую частку сэзона з-за траўмаў — яму зрабілі тры апэрацыі на левай назе за паўгады.

«Джэноа»

15 верасьня 2008 году Мота перайшоў у італьянскі клюб «Джэноа» як вольны агент[4].

«Інтэрнацыянале»

Сэзон 2009—2010 гадоў Мота пачаў у складзе мілянскага «Інтэра», куды ён перайшоў разам з партнэрам па «Джэноа» Дыега Міліта. Мота ў другім туры чэмпіянату забіў гол «Міляну», пачаўшы разгром прынцыповага суперніка. Матч завяршыўся зь лікам 4:0. Пазьней з-за траўмаў Мота страціў месца ў аснове, але паступова вярнуўся ў склад, канкуруючы з Дэянам Станкавічам.

«Пары Сэн-Жэрмэн»

31 студзеня 2012 году Мота перайшоў у францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн»[5], падпісаўшы кантракт на 3,5 гады з заробнай платай у 2 млн эўра за сэзон.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

6 лютага 2011 году Мота быў выкліканы Чэзарэ Прандэльлі ў зборную Італіі на таварыскі матч супраць зборнай Нямеччыны[6].

Дасягненьні

«Барсэлёна»:

«Інтэрнацыянале»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Асабістае жыцьцё

Тыягу Мота нарадзіўся ў Бразыліі ў сям’і, якая мае італьянскія карані, ягоны дзед быў італьянцам[7].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads