Могілкі Росы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Могілкі Росы
Remove ads

Могілкі Росы[a] — помнік гісторыі ў Вільні. Знаходзяцца ў паўднёва-ўсходняй частцы места, на Росах. Складаюцца з трох нэкропаляў: Старых Росаў, Новых Росаў і вайсковых могілак. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Помнік гісторыі
Могілкі Росы
лац. Mohiłki Rosy
Thumb
Могілкі Росы
КраінаЛетува
МестаВільня
Каардынаты54°40′06″ пн. ш. 25°18′16″ у. д.
Першае згадваньне1801
Дата заснаваньня1769
Могілкі Росы на мапе Летувы
Thumb
Могілкі Росы
Могілкі Росы
Могілкі Росы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

У красавіку 1801 году магістрат Вільні выдзяліў зямельны пляц пад могілкі за тагачаснай мяжой места. 6 траўня 1801 году могілкі асьвяцілі, а 8 траўня на іх пахавалі бурмістра Яна Мюлера. У 1814 годзе да паўночнай часткі могілак далучылі яшчэ адну дзялянку.

У 1841—1850 гадох на могілках збудавалі капліцу паводле праекту архітэктара Тамаша Тышэцкага. У 1847 годзе на іншым баку Лістападавай вуліцы ўзьнікла новая частка могілак, якая атрымала назву Новыя Росы[1]. У 1888 годзе паводле праекту архітэктара Юльяна Янушэўскага да капліцы дабудавалі вежу-званіцу. У 1914 годзе праводзілася ўпарадкаваньне могілак Новых Росаў[2].

У 1920 годзе на могілках спачылі польскія жаўнеры, палеглыя ў польска-бальшавіцкай вайне. Па Другой сусьветнай вайне тут пахавалі жаўнераў Арміі Краёвай, загінулых у 1944 годзе[3].

Па 1967 годзе пахаваньні на могілкіх праводзіліся толькі ў вынятковых выпадках.

22 лістапада 2019 году ў капліцы на могілках урачыста перапахавалі ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў, у тым ліку яго кіраўнікоў Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага.

Remove ads

Асобы, пахаваныя на могілках

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Таксама Могілкі Роса

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads