Руапэху

From Wikipedia, the free encyclopedia

Руапэху
Remove ads

Руапеху (маары: Ruapehu, грымучая прорва) — самы высокі вулькан на Паўночным востраве Новай Зэляндыі. Вышыня — 2797 мэтраў, знаходзіцца на Цэнтральным плято вострава і зьяўляецца часткай Нацыянальнага парка Тангарыра.

Хуткія факты Вышыня, Краіна ...

Схілы Руапэху пакрываюць сем невялікіх ледавікоў, даўжыня найбольшага зь іх, Вакапаха, дасягае 1,6 км[1]. У кратэры вулькана знаходзіцца кратэравае возера, якое ў 1996 годзе пасьля апошняга значнага вывяржэньня зышло ў даліну селявым патокам (lahar). Пасьля гэтага возера пачало няспынна зноў запаўняцца вадой, а ў кастрычніку 2003 году яго запаўненьне дасягнула 81%. Было падлічана, што пры адсутнасьці вывяржэньня, возера перапоўніцца вадой і ў 20042005 годзе зноў сыдзе ў даліну селявым патокам.

У апошнія дзесяцігодзьдзі Руапэху праяўляе самую высокую вульканічную актыўнасьць у параўнаньні з трыма іншымі суседнімі вульканамі нацыянальнага парка: Нгарухое і Тангарыра. Самым цяжкім вынікам вульканінай актыўнасьці Руапэху стала здарэньне 24 сьнежня 1953 году, калі хуткі поезд ВэлінгтанОклэнд быў змыты селянымі патокамі кратэрнага возера ў раку. Пры здарэньні загінуў 151 чалавек.

Апошнія вывяржэньні вулькана адбыліся ў 1861, 1895, 1903, 1945, 1969, 1971, 1975, 1988, верасьні 1995, ліпені 1996 і 1997 гадах. Нягледзячы на тое, што, як адзначалі спэцыялісты, навейшыя вывяржэньні былі самымі моцнымі з часоў засяленьня Новай Зэляндыі белым чалавекам — пакеха, чалавечых ахвяр, выкліканых вывяржэньнем, не назіралася. У новазэляндзкім турызьме спрабавалі нават дзякуючы гэтаму рабіць рэкляму рэгіёну, каб выклікаць зацікаўленасьць рэнтабэльнымі гарналыжнымі курортамі на схілах гары.

На схілах гары знаходзяцца тры з чатырох навазэляндзкіх гарналыжных курортаў Паўночнага вострава:

  • Спуск Вакапака (16 пад'ёмнікаў)
  • Спуск Туроа (11 пад'ёмнікаў)
  • Спуск Тукіна (2 наземныя тросавыя пад'ёмнікі)

На схілах Руапэху бярэ свой пачатак Вайката, найдаўжэйшая рака Новай Зэляндыі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads