Рудзенскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ру́дзенскі сельсаве́т (у 1938—2013 гадах — Ру́дзенскі пасялковы савет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Рудзенск.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Сьмілавіцкага раёну Менскай акругі.
8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 году раён перайменаваны ў Сьмілавіцкі, які з 11 лютага 1938 году атрымаў ранейшую назву.
27 верасьня 1938 году сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, пасялковы савет далучаны да Пухавіцкага раёну.
На 1 студзеня 1974 году ў складзе пассавету 9 населеных пунктаў[1]. 31 сакавіка 1977 году ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Рудзенскага пассавету з Цітвянскага сельсавету перададзены 7 населеных пунктаў (пасёлкі Бор, Бярозаўка, Васількі, Доўгі, вёскі Варонічы, Русаковічы, Цітва)[2].
28 траўня 2013 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads