Васількі (Менская вобласьць)
вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васількі́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
На пачатку ХХ ст. вёска ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Была вядома як крухмальны завод «Цітва», які пабудавалі ў 1911 годзе.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 31 сакавіка 1977 году Васількі ўваходзілі ў склад Цітвянскага сельсавету, пасьля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Рудзенскага пассавету[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2002 год — 18 двароў, 37 жыхароў
- 2009 год — 126 чалавек[3]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads