Варонічы (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варонічы[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Рудзенскага сельсавету.
Знаходзіцца каля р. Пціч, за 28 км на паўночны захад ад раённага цэнтру, 43 км ад Менску, 5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.
Remove ads
Гісторыя
У XVIII ст. вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1744 годзе вядомы млын, карчма, царква; уласнасьць С. Кернажыцкага. У 1785 вёска са слабадой, карчма.
Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расейскай імпэрыі. У 1838 годзе пабудавана новая царква з дрэва на сродкі прыхаджан. На 1886 годзе ўгадваецца капліца. У 1897 г. працавала пітная установа, Хлебазапасны магазын.
На пачатку ХХ ст. вёска ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У 1902 г. адкрыта царкоўна-прыхадзкая школа.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З 31 ліпеня 1920 году ў БССР. Была створана працоўная школа 1-ай ступені, у якой было больш за 100 вучняў, працавалі 2 настаўніка (1922 год). У 1930-я гады створаны калгас «Новае жыцьцё», працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
У 1966 годзе з вёскай зьліліся пасёлак Варонічы і сяло Вароніцкая Слабада. Да 31 сакавіка 1977 году Васількі ўваходзілі ў склад Цітвянскага сельсавету, пасьля перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Рудзенскага пассавету[2] з 28 траўня 2013 году — у Рудзенскім сельсавеце.
Remove ads
Насельніцтва
- 1886 год - 37 двароў, 367 жыхароў.
- 1897 год - 77 двароў, 441 жыхароў.
- пачатак XX ст. - 92 двары, 629 жыхароў. Маёнтак - 1 двор, 5 жыхароў. Урочышча - 1 двор, 3 жыхара.
- 1917 год - 110 двароў, 426 жыхароў.
- 2002 год — 104 двары, 190 жыхароў
- 2009 год — 126 чалавек[3]
Асобы
- Сьцяпан Шыманскі — генэрал-лейтэнант авіяцыі
- Міхал Богуш-Шышка — беларускі і польскі культурны дзеяч, архівіст, перакладчык, гісторык, лінгвіст, энцыкляпэдыст
- Генадзь Кляўко — беларускі паэт, перакладчык
- Міхаіл Плышэўскі — беларускі протаіерэй, сьвяты
- Марыя Юркевіч — Герой Сацыялістычнай Працы
- Ганна Сапун (1899-?) - удзельніца Грамадзянскай вайны, грамадзкі дзеяч
Славутасьці
На могілках у Варонічах пахаваны беларускі паэт Рыгор Папараць.
Страчаная спадчына
- Царква ў імя Сьвятога архангела Міхаіла (1716 г. грэка-ўніяцкай/праваслаўная — пасьля кастрычніцкай рэвалюцыі)
- Сядзіба (XIX/XX — 1917)
- Капліца
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads