Рудзенск
мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ру́дзенск[2] — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Сьвіслачы і Пцічы. Цэнтар сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 2643 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, за 41 км ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Асіпавічы, вузел аўтамабільных на Вузьляны, Дукору, Праўдзінскі.
Remove ads
Назва
Родзін або Рудзін (Rodin, Rudin) — імя германскага паходжаньня[3].
Гісторыя
Упершыню Рудзенск упамінаецца ў ХІХ стагодзьдзі як вёска Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. З пабудовай Лібаўска-Роменскай чыгункі тут адкрылася чыгуначная станцыя, пры якой зьявіўся пасёлак. На 1888 год у Рудзенску было 14 двароў[4].
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Цітвянскай воласьці існавалі вёска Рудзенск (37 двароў), фальварак Рудзенск (8 двароў), сядзіба Рудзенск (7 двароў) і станцыя Рудзенск (4 двары)[5][a].
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудзенск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стаў цэнтрам сельсавету Сьмілавіцкага, з 12 лютага 1935 году — Пухавіцкага, з 6 ліпеня 1935 году — Сьмілавіцкага раёну. З 12 лютага 1938 да 20 студзеня 1960 году мястэчка было цэнтрам раёну. 27 верасьня 1938 году Рудзенск атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 30 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. З 20 студзеня 1960 году Рудзенск уваходзіць у склад Пухавіцкага раёну.
У 2007—2009 гадох жыхары мястэчка праводзілі грамадзкую кампанію супраць будаваньня заводу пэстыцыдаў[6].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 167 чал. (82 муж. і 85 жан.) у вёсцы Рудзенску, 67 чал. (33 муж і 34 жан.) у фальварку Рудзенску, 40 чал. (24 муж. і 16 жан.) у двары Рудзенску і 44 чал. (21 муж. і 23 жан.) на станцыі Рудзенску
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 204 чал. у вёсцы Рудзенску, 3 чал. у маёнтку Рудзенску і 174 чал. на станцыі Рудзенску; 1909 год — 204 чалавекі ў вёсцы Рудзенску, 3 чалавекі ў маёнтку Рудзенску і 174 чалавекі на чыгуначнай станцыі Рудзенску[7]; 1959 год — 5761 чал.; 1999 год — 3 тыс. чал.; 2000 год — 2800 чал.[8] або 3 тыс. чал.[9]
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2002 году — 3 тыс. чал.[10]; 2006 год — 2,9 тыс. чал.[11]; 2009 год — 2806 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 2725 чал.[13]; 2017 год — 2714 чал.[14]; 2018 год — 2680 чал.[15]; 2019 год — 2643 чал.[1]
Адукацыя
У Рудзенску працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць местачковыя лякарня і паліклініка.
Культура
Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, хімічнай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
- Чыгуначная станцыя (пачатак ХХ ст.)
Страчаная спадчына
- Капліца могілкавая
Асобы
- Таіса Бондар (1945—2005) — беларуская пісьменьніца, перакладніца
- Валер Дайнэка (нарадзіўся ў 1951 годзе) — беларускі музыка
- Яўген Паўловіч (нар. 1940) — беларускі балетнік, пэдагог
- Міхась Чарот (1896—1938) — беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads