Руслан Цевераў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Руслан Цевераў (нар. 1 траўня 1994 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Віцебску».
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе выступаў за дубль. Пасьля вылету каманды ў Першую лігу паводле вынікаў сэзону 2011 году стаў выступаць за фарм-клюб «Віцебск-2» у Другой лізе, стаўшы там адным з асноўных гульцоў дружыны. У 2013 годзе разам з шэрагам іншых спартоўцаў «Віцебска-2» перайшоў да складу наваполацкага «Нафтану», дзе спачатку выступаў за дубль.
Пасьля сэзону 2014 году, які быў праведзены ў арэндзе ў «Гарадзеі», вярнуўся ў «Нафтан»[4]. У ліпені 2016 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5]. У сакавіку 2017 году аддадзены ў арэнду «Нафтану» да канца сэзону[6], але ўжо ў ліпені 2017 году вярнуўся ў «Шахцёр»[7]. У студзені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Віцебск»[8], зь якім у лютым 2019 году ён падпісаў паўнавартасны кантракт[9].
Сэзон 2019 году амаль цалкам прапусьціў праз пашкоджаньні, вярнуўшыся ў склад у 2020 годзе, дзе пераважна выходзіў на замену. У сэзоне 2021 году замацаваўся ў аснове і з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт зь віцебскім клюбам[10]. У сэзоне 2022 году заставаўся адным з асноўных гульцоў, але ня выратаваў «Віцебск» ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў клюб[11]. У лютым 2023 году стаў футбалістам казаскага клюбу «Жэтысу»[12]. У ліпені 2023 году вярнуўся ў «Віцебск»[13] і дапамог камандзе дакрочыць да Найвышэйшай лігі. У сьнежні 2023 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[14]. У 2024 годзе быў адным зь лідэраў каманды, правёўшы 6 галоў у 28 матчаў чэмпіянату. У студзені 2025 году ўзгодніў новую дамову з клюбам[15].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads