Рыгор Кісель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыгор Леанідавіч Кісель (нар. 23 жніўня 1955 году ў Здудзічах у Шацілавіцкага раёна Гомельскай вобласьці) — беларускі журналіст і дыплямат.

Хуткія факты Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Румыніі, Прэзыдэнт ...

Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1979).

Да вучобы ў ВНУ працаваў падсобным рабочым, маляром, калгасьнікам калгасу імя М. І. Калініна Шацілавіцкага раёну, пасьля — карэспандэнтам, уласным карэспандэнтам, загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газэты «Магілёўская праўда» (1979—1987), кансультантам Магілёўскага абкама КПБ (1987—1990), рэдактарам абласной газэты «Магілёўскія ведамасьці» (1990—1994).

5 жніўня 1994 году прызначаны кіраўніком навастворанай Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь[1].

21 ліпеня 2000 году быў вызвалены ад пасады старшыні Белтэлерадыёкампаніі й прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Румыніі[2], адстаўлены быў 11 сакавіка 2002 году[3].

У 2002 годзе быў прызначаны старшынём праўленьня закрытага акцыянэрнага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал»[4]. Быў на гэтай пасадзе да 2017 году[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads