Магілёўскія ведамасьці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Магілёўскія ведамасьці» (наркам. Магілёўскія ведамасці) — дзяржаўная газэта Беларусі, якая выдаецца ў Магілёве са сьнежня 1990 году і распаўсюджваецца ў Магілёўскай вобласьці.
На 2018 год выходзіла па аўторках (16 палосаў) і пятніцах (24 паласы з тэлепраграмай). Наклад перавышаў 13 500 асобнікаў, зь якіх звыш 13 000 распаўсюджвалі па падпісцы, у тым ліку звыш 2000 асобнікаў сярод ведамасных падпісчыкаў. Рэшту асобнікаў прадавалі праз кіёскі «Белсаюздрука»[1]. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63926[2].
Remove ads
Мінуўшчына
26 сьнежня 1990 году ў Магілёве выйшаў першы нумар газэты «Магілёўскія ведамасьці». Да 1994 году наклад газэты перавысіў 90 000 асобнікаў[3]. 22 лютага 2013 году ў выніку далучэньня газэтаў «Магілёўская праўда» і «Дняпроўскі тыдзень» стварылі інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасьці»[4]. На жнівень 2013 году штат інфармацыйнага агенцтва складаў 65 супрацоўнікаў, зь якіх каля паловы працавала ў рэдакцыі газэты «Магілёўскія ведамасьці»[5].
Галоўныя рэдактары
- Рыгор Кісель (1990—1994)
- Барыс Лагоўскі (1994—2004)
- Сьвятлана Шутава (з 2004 году)[6]
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads