Рэспубліка Паліна

беларуская сьпявачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэспубліка Паліна
Remove ads

Palina (да 2018 - Паліна Рэспубліка[1]), сапраўднае імя Паліна Юр’еўна Паланейчык (нар. 8 красавіка 1994, Менск) беларуская сьпявачка. Рэпэртуар Паліны складаецца пераважна з уласных песень, і яна выконвае аўтарскія творы на беларускай, расейскай, украінскай і францускай мовах.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads
Remove ads

Жыцьцяпіс

Навучалася ў гімназіі №15 гораду Менску, якую скончыла ў 2011 годзе. Займалася жаночым футболам[2][3]. Атрымала музычную адукацыю па клясе фартэпіяна. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці «Рэжысура тэлебачаньня».

Першую песьню напісала ў 14-гадовым узросьце ў Крыме, што падштурхнула яе вучыцца граць на гітары[4].

Першы сольны канцэрт адбыўся ў Менску 24 сьнежня 2011 году на адкрыцьці Арт Сядзібы[5]. У 2011 годзе стала пераможцай 18-га фэстывалю аўтарскай песьні «Бардаўская восень» (Бельск-Падляскі, Польшча)[6], пасьля чаго дала дзясяткі канцэртаў па Беларусі й за яе межамі[7].

«Адкрыцьцё году» па вэрсіі Tuzin.fm (2011)[8][9]. Ляўрэатка прэміі Ultra-Music Awards таксама ў намінацыі «Адкрыцьцё году» (2012).[10][11][12][13][14]

Паліна Рэспубліка ў 2012 годзе запісала некалькі сумесных сынгалаў з гуртам Hasta La Fillsta («Як ты»[15] й «Гадзіньнік»[16])[17]. Вясной 2015 году публіцы быў прадстаўлены дэбютны альбом «Бясконцы красавік». «Якасны новы альбом», па словах Зьмітра Безкаравайнага з Experty.by[18], стаў другім найлепшым айчынным дыскам таго году па выніках апытаньня замежных экспэртаў парталам Experty.by[19], пасьля прэзэнтацыі якога 15 траўня 2015 году ў крэатыўнай прасторы Studio 67 Паліна абвясьціла пра прыпыненьне канцэртнай дзейнасьці па сямейных абставінах[20].

У лютым 2017 году сьпявачка стала госьцяй праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live», дзе выступіла ў новым фармаце, без гітары й свайго музычнага калектыву[21]. У гэтым жа годзе яна выканала партыю бэк-вакалу ў сьпеве «Anxiety» з самотніку «Helaiv» «Too Easy»[22].

У 2018 годзе зьмяніла псэўданім «Паліна Рэспубліка» на «Palina». Прыняла ўдзел у 9-м сэзону ўкраінскай вэрсіі шоў талантаў «X Factor» з аўтарскай песьняй «Пінкі»[23].

На Новы 2019 год яна сыграла ў музычным шоў Tuzin.fm, «Belsat Music Live» ды Лявона Вольскага «Нас у Маскве не зразумеюць»[24][25].

Напачатку 2019 году запісала сумесны кліп на песьню «Вода» з Intelligency[26]. 15 красавіка 2019 году ўбачыў сьвет другі альбом сьпявачкі «Грустные песни», у які ўвайшлі сьпевы за апошнія тры гады[27][28].

Remove ads

Крытыка

Рэдактар парталу Ultra­-Music Аляксандар Чарнуха назваў лірыку сьпявачкі досыць пасрэднай[29]. Большасьць штатных экспэртаў Experty.by станоўча ацаніла альбом «Бясконцы красавік»: «ціхая, цёплая, лірычная музыка»[29], «прыемныя й досыць запамінальныя мэлёдыі ды пяшчотны вакал»[29], «наіўная й чыстая музыка»[29], «ня скажаш, што гурт Паліны знайшоў сваё гучаньне, але тое, што ён на правільнай дарозе, — гэта дакладна»[8].

Remove ads

Ацэнкі

Лэсьлі Найф, вакаліст гурта «Gods Tower» у 2014 годзе параўнаў творчасьць беларускай сьпявачкі з Эніяй[30].

Забароны

Пасля выхаду інтервію сьпявачкі «Белсату» й «Народнай Волі» ў 2012 годзе яе канцэрт, які павінен быў прайсьці ў Віцебску на наступны дзень, быў адменены[31][32].

Прызнаньне

У 2018 годзе музычны партал Tuzin.fm разам з Letapis.by уключыў песьню «Як ты» ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці» (сьпіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 году)[33].

У 2019 годзе Лёша Горбаш з 34mag у рэтраспэктыве 2010–2019 гадоў назваў сьпявачку «прыкметнай артысткай Беларусі дзесятых, безь якой цяжка ўявіць сёньняшнюю лакальную сцэну»[34].

Узнагароды

  • 2011 — 1-е месца на фэсьце «Бардаўская восень».
  • 2011 — «Адкрыцьцё году» Tuzin.fm.
  • 2012 — «Адкрыцьцё году» прэміі Ultra-Music Awards.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Як Паліна Рэспубліка:

Як Palina:

Сынглы

Як Паліна Рэспубліка:

  • 2012 — «Як ты» і «Гадзіньнік» (з удзелам Hasta La Fillsta)

Як Palina:

  • травень 2018 — «Бродский»
  • лістапад 2018 — «Вода» (акустычная версія, разам з Intelligency)[26]
  • студзень 2019 — «Пинки»
  • снежань 2019 — «Позови погостить» (па-беларуску: Пакліч пагасціць)
  • ліпень 2020 — «Июль» (па-беларуску: Ліпень)
  • жнівень 2020 — «Як ты» (перавыданьне)

Удзел у зборніках

Remove ads

Відэаграфія

  • «Утро» (2013)
  • «Pinky» (2019)[38]

Удзельнікі

Пастаянныя ўдзельнікі

Былыя ўдзельнікі[39]

Храналогія

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads