Сабор Уваскрасеньня Хрыстова (Барысаў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабор Уваскрасеньня Хрыстова (Барысаў)
Remove ads

Царква́ сабо́рная Ўваскрасе́ньня Хрысто́ва — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Барысаве. Знаходзіцца ў Старым Месьце, на гістарычным Рынку[a]. Дзее, катэдральны сабор Барысаўскай япархіі. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Сабор Уваскрасеньня Хрыстова
Thumb
Уваскрасенскі сабор
КраінаБеларусь
МестаБарысаў
Каардынаты54°14′42″ пн. ш. 28°30′14″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе і Беларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБарысаўская япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Аўтар праектуПётр Пятровіч Мяркулаў[d] і Віктар Іванавіч Струеў[d]
Дата заснаваньня1874
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Сайтborisov-spas.com
Сабор Уваскрасеньня Хрыстова на мапе Беларусі
Thumb
Сабор Уваскрасеньня Хрыстова
Сабор Уваскрасеньня Хрыстова
Сабор Уваскрасеньня Хрыстова на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Барысаве збудавалі на месцы драўлянай царквы Ўваскрасеньня Хрыстова (Сьвяты Пасад), якая згарэла ў 1865[1] або 1867 годзе[2]. Праект саборнай царквы распрацаваў расейскі архітэктар П. Мяркулаў пры ўдзеле рэктара Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу Л. Бенуа. Гэты праект зацьвердзілі з асабістага хадайніцтва менскага япіскапа Аляксандра (Дабрыніна). У верасьні 1871 году на Рынку адбылася закладка сьвятыні[3]. 20 кастрычніка 1874 году япіскап Аляксандар асьвяціў новазбудаваны сабор.

Паводле зьвестак за 1901 год, у прыходзе налічвалася 2954 мужчыны і 2966 жанчын месьцічаў, а таксама жыхары 9 навакольных вёсак. У 1907 годзе перад саборам паводле праекту расейскага архітэктара В. Струева збудавалі мураваную званіцу.

У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі сабор. У Другую сусьветную вайну ён зноў пачаў дзеяць. У 1945 годзе савецкія ўлады перадалі сабор Маскоўскаму патрыярхату[4] (пры гэтым зачынілі тутэйшы касьцёл).

Remove ads

Архітэктура

Царква

Яскравы прыклад Маскоўска-Яраслаўскага кірунку[1] эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі, у якім адзначаюцца прыкметы стылізацыі формаў маскоўскага царкоўнага дойлідзтва XVII стагодзьдзя[2]. Гэта крыжова-купальны храм з амаль квадратным у пляне цэнтральным аб'ёмам. Даўжыня будынка складае 27 мэтраў, шырыня — 23 мэтры, вышыня — 12 мэтраў. Кубападобны асноўны аб'ём завяршаецца 5-купальлем на 4-схільным даху, які мае ў цэнтры цыліндрычны сьветлавы барабан і вялікі купал-цыбуліну, а з кутоў — цыліндрычныя барабаны зь меншымі купаламі-цыбулінамі. Такія ж купалы месьцяцца над апсыдай і бакавымі прыбудовамі. Урачыстасьць вобразу будынка надае калярыстычны кантраст чырвоных цагляных муроў і белых элемэнтаў архітэктурнай плястыкі. Сярод дэкаратыўных элемэнтаў фасада — какошнікі, ліштвы з паўкруглымі і трыкутнымі франтонамі, прафіляваныя карнізы, кутнія руставаныя пілястры і філёнгі. Каб падкрэсьліць галоўны аркавы ўваход выкарыстоўваецца вялікі партал, які мае выгляд прафіляванай аркі на чатырох бочкападобных слупах.

Унутраная прастора асьвятляецца двума радамі аконных праёмаў і падзяляецца чатырма магутнымі слупамі на тры нэфы, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі. Тыя ж чатыры слупы пры дапамозе ветразяў падтрымліваюць сьветлавы барабан з купалам над сяродкрыжжам. Сьцены падзяляюцца пры дапамозе профіляў і лапатак. У апсыдзе знаходзіцца фрэскавая выява Бога Саваофа, на крыжовых скляпеньнях на падпружных арках — арнамэнтальная размалёўка. Над уваходам знаходзяцца хоры, адкрытыя аркавым праёмам. На хоры вядуць сходы з тамбура. Галоўны прастол у імя Уваскрасеньня Хрыстова разьмяшчаецца ў апсыдзе, зь левага боку ад яго знаходзіцца прастол у імя князя Ўладзімера, з правага — прастол у імя Аляксандра Неўскага. У інтэр'ер тры дубовыя нефарбаваныя іканастасы. Галоўны мае чатыры ярусы з 24 абразамі, іканастасы з абодвух прыдзелаў — 1-ярусныя з 10 абразамі кожны. Іх упрыгожваюць пазалочаныя калёны, разьба, рамы і карнізы.

Званіца

Перад саборам на адной восі з ім знаходзіцца мураваная званіца, збудаваная ў тым жа стылі. Гэта вежападобны 3-ярусны (васьмярык на двух чацьверыках) будынак, завершаны шатром з купалам-цыбулінай. Першы ярус займае брама.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Лапаціна, 34

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads