Сабінаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сабінаў
Remove ads

Са́бінаў (па-славацку: Sabinov, па-вугорску: Kisszeben, па-нямецку: Zeben, па-лацінску: Cibinium) — невялікі горад на ўсходзе Славаччыны. Знаходзіцца прыкладна за 20 км ад Прашава і за 55 км ад Кошыцаў. Насельніцтва — 12 378 чалавек.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першыя пісьмовыя згадкі пра горад датуюцца 1248 годам. Да прыходу нямецкіх пасяленцаў у сярэдзіне XIII стагодзьдзя Сабінаў быў населены вылучна славакамі. У 1299 годзе Сабінаў атрымаў гарадзкія правы і ў 1405 годзе каралём Жыгімонтам Люксэмбурскім быў абвешчаны вольным каралеўскім горадам. У XV стагодзьдзі горад далучыўся да Пэнтапалітаны — альянсу пяці гарадоў на паўночным усходзе Вугорскага каралеўства (Бардзеёў, Левача, Кошыцэ, Прашаў і Сабінаў). XVIXVII стагодзьдзі сталі пэрыядам буйнога сацыяльнага і эканамічнага росквіту, за чым пасьледвалі гады рэцэсіі. У 1740 годзе піярыстамі тут была заснаваная сярэдняя школа. Гісторыя Сабінава вельмі падобная да гісторыі іншых мястэчак гэтага рэгіёну.

Remove ads

Дэмаграфія

Паводле перапісу 1910 году колькасьць насельніцтва гораду налічвала 3 288 чалавек: 1640 славакаў, 1168 вугорцаў, 341 немец і 120 цыганаў.

Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвала 12 290 чалавек. Нацыянальны склад: 90,62% — славакі, 6,40% — цыганы, 0,48% — чэхі і 0,14% — русіны[3]. Рэлігійны склад: 70,48% — рыма-каталікі, 10,53% — грэка-католікі, 5,14% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 4,16% — лютэране[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads