Садовік
шапкавы базыдыяльны грыб сямейства ружавянкавых From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Садовік (вішнёвы гладун[4], падвішань) — шапкавы базыдыяльны грыб сямейства ружавянкавых[2].
Меў пашырэньне ў Амэрыцы і Эўразіі, у тым ліку ў Беларусі. Рос густа кучкамі ў лісьцевых сьветлых лясах, на палянах і ўзьлесках, часта сярод імхоў[5], а таксама ў парках і садах[2], агародах і часам на сенажацях[6]. Пладаносіў у ліпені—верасьні. Быў ядомым грыбам[5]. Назву падвішань атрымаў за тое, што ў садах сустракаўся пад вішнёвымі дрэвамі[6].
Remove ads
Выгляд
Паўшарападобная і гладкая шапка садовіка зь няроўным лопасьцевым і тонкавалакністым краем мела прамер 3—10 см. З узростам сьлізкая і белая шапка станавілася ўвагнутай. Зыходныя на ножку і густыя пласьцінкі былі белаватымі, крыху ружаватымі ды з узростам набывалі ружовы колер. Белая і тоўстая ўнізе ножка мела вышыню 2—7 см. Споравы парашок меў ружовае адценьне, як і верацёнападобныя споры[5]. Мякаць была белай з пахам мукі[7].
Remove ads
У харчаваньні
Садовікі спажывалі пасьля адварваньня, але без самога адвару (булёну)[2]. Грыб зьмяшчаў звыш 35 % карысных фосфарных злучэньняў. Таксама пасьля збору садовікі сушылі на сонцы, пасьля чаго замочвалі 50 хвілінаў. Іх выкарыстоўвалі для выпечкі з начыньнем, гатаваньня другіх страваў і падліваў для мяса[6].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads