Фосфар
хімічны элемэнт 15-й групы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фо́сфар (па-лацінску: Phosphorus) P — хімічны элемэнт V групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 15. Упершыню выдзелены Хэнігам Брандам у Гамбургу ў 1669 годзе[1].
Распаўсюджаны ў прыродзе элемэнт: 0,105% паводле масы[2] (13-е месца сярод элемэнтаў). Галоўныя мінэралы — апатыты і фасфарыты. Буйнейшыя радовішчы — у КНР, Расеі (Кольскі паўвостраў), Марока, ЗША, Туніс, Тонга ды Науру[3].
Існуе больш за 10 алятропных форм фосфара: белы, чырвоны, чорны. Фосфар уваходзіць у склад ортафосфарнай ці проста фосфарнай кісьлі (H3PO3), солі якой завуцца фасфатамі, і мэтафосфарнай кісьлі. Сынтэзаваныя шэсьць радыёізатопаў фосфара з масавымі нумарамі ад 28 да 33: 28P (пэрыяд паўраспаду T1/2=6,27 сэкунд), 29P (T1/2=4,14 с), 30P (T1/2=2,5 хвілін), 32P (T1/2=14,28 дзён), 33P (T1/2=25,3 дня)[4]. Зь іх найбольшае значэньне мае 32P, які мае высокую энэргію бэта-выпрамяненьня і выкарыстоўваецца ў хімічных і біяхімічных дасьледаваньнях як мечаны атам.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads