Сант’яга-дэ-Кампастэля
места ў Галісіі (Гішпанія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сант’я́ґа-дэ-Кампастэ́ля (па-гішпанску: Santiago de Compostela) — горад у паўночна-заходняй Гішпаніі, сталіца аўтаномнае супольнасьці Галісія. Насельніцтва на 2003 год — 93 000 жыхароў. У катэдральным саборы гораду пахаваныя мошчы аднаго з 12 апосталаў Хрыста — Якава (гішп. Santiago el Mayor). Паводле легенды сьвяты Якаў, хрысьціцель і патрон усяе Гішпаніі, прайшоў пешкі ўсю дарогу на Пірэнэйскі паўвостраў. Таму больш за 1000 гадоў існуе каталіцкі шлях-прошча — шлях сьвятога Якава, які вядзе ў сталіцу Галісіі. Гэты шлях ня раз быў тэмай сюжэтаў літаратуры і кінамастацтва.
У царкве Санта-Дамінга-дэ-Банаваль пахаваная гішпанская паэтка Расалія дэ Кастра.
Remove ads
Гісторыя
Паводле легенды, у катэдральным саборы гораду пахаваны рэшткі апостала Якава. Таму горад з эпохі раньняга Сярэднявечча зьяўляецца трэцяй сьвятыняй каталіцкага сьвету, пасьля Ерусаліму й Рыму[1], цэнтрам каталіцкага арцыбіскупства і пілігрымкі і канчатковым пунктам маршруту Шлях Сьвятога Якава, які ахопліваў усю тэрыторыю Эўропы, і які даў гораду мянушку «хрысьціянскай Мэкі».
Сваім значэньнем для каталіцкай Эўропы горад перш за ўсё абавязаны здабыцьцю мошчаў сьв. Якава. Як лічаць вернікі, пасьля пакутніцкай сьмерці апостала ў 44 годзе ягоныя астанкі былі пакладзены ў лодку й пушчаныя па хвалях Міжземнага мора. Цудоўным чынам гэтая лодка прыплыла ў Гішпанію, дзе сьвяты прапаведваў раней, і была выкінутая на бераг у вусьце ракі там, дзе зьявіцца пазьней горад.
У 813 годзе, як згадвае царкоўнае паданьне, манах-пустэльнік Пэлаё, які жыў у гэтай мясцовасьці, ідучы за нейкай пуцяводнай зоркай, выявіў гэты каўчэг з мошчамі, якія заставаліся нятленнымі. У 896—899 гадох кароль Альфонс III выдаў указ, і на месцы знаходкі над мошчамі была пабудавана невялікая царква. Сьвяты Якаў стаў заступнікам Гішпаніі й Рэканкісты.
11 жніўня 997 году горад быў узяты маўрам аль-Мансурам, які разбураў усё, што траплялася на ягоным шляху, пачынаючы з гораду Візэў, адпраўнога пункту ягонага паходу. Кавалерыя зьдзейсьніла кідок па сушы, а пяхота была перакінутая морам з Сэтубалу ў Апорта. Прыбыўшы ў Сант’яга-дэ-Кампастэлю, аль-Мансур падышоў да парэшткаў апостала Якава, дзе знайшоў старога сьвятара Сан-Пэдра дэ Мэсонса, вядомага сваёй пабожнасьцю. Пагутарыўшы зь ім, мусульманскі правадыр пакінуў мошчы сьвятога некранутымі.
Remove ads
Гарады-сябры
- Буэнас-Айрэс, Аргентыня
- Сан-Паўлу, Бразылія
- Сант’яга-дэ-лёс-Кабальерас, Дамініканская Рэспубліка
- Кум, Іран
- Мэшхэд, Іран
- Асызі, Італія
- Піза, Італія
- Калі, Калюмбія
- Сант’яга-дэ-Куба, Куба
- Сант’яга-дэ-Керэтара, Мэксыка
- Каімбра, Партугалія
- Сант’ягу-ду-Касэнь, Партугалія
- Ляс-П’едрас, Уругвай
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads