Гуналянд

легендарная краіна ў Эўропе апісваная ў Скандынаўскіх сагах From Wikipedia, the free encyclopedia

Гуналянд
Remove ads

Гуналянд (па-старажытнанарвэску: Húnaland) — легендарная краіна ў Эўропе апісваная ў Скандынаўскіх сагах, яе насельніцтва атаясамліваецца з гунамі й яцьвягамі[1][2]. У Сазе пра Хэрвэр гаварыцца, што Гуналянд гранічыць з Рэйдготаляндам — зямлёй готаў, а на граніце гэтых дзьвюх краінаў разьмяшчаўся чароўны лес Мірквід, пры гэтым Гуналянд адрозьніваецца як ад Гардарыкі, так і ад Саксоніі.

Хуткія факты —, Сталіца ...
Remove ads

Гісторыя

Гуналянд разрабаваў конунг Вальдэмар з Рутэніі[3].

А раней, на землях Гуналянду пачалася вайна готаў і гунаў, калі правадыр готаў Ангасьцюр забірае сабе ўсю спадчыну ранейшага караля, тады яго брат Хлёд, ад дачкі гунскага ўладара, прыбывае з гунскай арміяй у межы лесу Мірквуд, абвясьціўшы тым самым ім вайну.

Гуны прабіваюцца празь лес у ўладаньні й бяруць штурмам адну з прымежных крэпасьцяў, якую абараняла ваяўніца Хэрвэр.

Затым яны ідуць далей і на Дунаі (Дунхэйд) сустракаюцца з гоцкай арміяй, бітва зь якой доўжыцца некалькі дзён і завяршаецца разгромам гунаў.

Remove ads

Лякалізацыя

Зыходзячы з таго, што з Балтыйскага мора шлях у Гардарыку ляжаў па Дзьвіне й далей па Дняпры, а Саксонію па рацэ Райн, дасьледнікі мяркуюць, што шлях у Гуналянд ляжаў альбо па рацэ Вісьле, альбо па Нёману.

Найбольш дакладная яго лякалізяцыя прынята нядаўна, вобласьць гудаў яцьвяскага племя, якая ляжыць па Нёману й мяжуе зь вялізным лесам Белавескай пушчай, вельмі падобная на апісаньні Гуналянду з саг[3]. Такім чынам, Атыла жыў у горадзе дзесьці ў нізоўях Нёмана й на чале яцьвягаў супрацьстаяў уварваньню готаў на Нёман[1].

Remove ads

Уладары

  • Радзіян Тартарскі — легендарны кароль Гуналянду, згаданы ў Гісторыі Эгіла й Асмунд Берэрк’ябана. Быў забіты двума братамі-этыёпамі, Тор-Бірам і Візінам[4].
    • Гераўд — легендарны конунг Гардарыкі й Гуналянду, вядомы пераважна па Сазе пра Одду Стралу.
    • Гумлі
    • Меляс
      • Атыла — конунг Гунаналянду ў Сазе пра Тыдрэка Бэрнскага, часьцяком атаясамліваецца з гістарычным Атылай.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads