Сасіны (гміна Боцькі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сасіны (гміна Боцькі)
Remove ads

Са́сіны (па-польску: Sasiny, па-падляску: Sásiny[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне гміне Боцькі.

Thumb
Праабражэнская царква (1958 г.).
Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга на месцы) ды палякі-каталікі (парафія сьв. Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[3]).

Гісторыя

Калейчычамі (Калейчыцамі) ў 16 ст. называліся землі ў высунутым на паўночны-захад вугле Берасьцейскага павету Падляскае ваяводзтва (1513—1795), а пасьля 1566 г. Берасьцейсага ваяводзтва. Гэтую назву трымалі вёскі, якія пазьней былі названыя Сасінамі і Быстрым. Вядома, што ў 1501 г. Сенька Хведкавіч Сасін атрымаў ад князя Аляксандара Ягелончыка жэрэбій Хадасоўскі, які раней быў у валоданні воднага гаспадарскага Рачко, а 2 гады пазьней дакупіў ад бельскага зямяніна Бжэзінскага угол зямлі, набытай ім раней ад людзей гаспадарскіх берасьцейскага павету Калечычаў.

Верагодна, нашчадкамі тых Калечычаў з'яўляліся путныя слугі Наваградзкага павета Хадасовічы, якія ў XVI ст. служылі панам-рады Неміровічам. З тых Хадасовічаў Якуб Андрэевіч Калечыц Хадасовіч (каля 1510 - пасля 1557) з'яўляўся ўраднікам маёнтка Вераскава і пратапластай шляхецкага роду Калечыцаў. Маёмасьць Калечыцы а падзялілася паміж нашчадкаў Сенькі, якія ўжо ў 16 ст. сталі называцца Сасін-Калячыцкімі. Васіль Сасін-Калячыцкі, войт мілейчыцкі ў 1631 г., у дыярыюшы пад 1566 г. узгадваў сьмерць свайго бацькі Сымона і ягонае пахаваньне ў калечыцкай царкве. У маёнтку Васіля (з цэнтрам у Калечычах-Сасінах) знаходзіліся таксама вёскі Грузкая (палова вёскі прыналежала маёнтку Сапегаў з цэнтрам у Дубне) і Рагачы, у якіх стялі царквы[4]. Да 1835 г. калечыцкая царква была цэнтрам самастойнай парафіі, пазьней была далучаная да прыходу сьв. Барбары ў Мілейчыцах. Пасьля рамонтаў 19 ст. царква ў Сасінах у 1901 г. паноўна набыла статус прыхадзкой[5]. У міжваенны пэрыяд Сасіны прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 153 жыхары (34 каталікоў, 112 праваслаўных і 7 габреяў; 93 жыхары былі запісаныя палякамі, 53 беларусамі і 7 жыдамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Сасіны былі далучаныя да гміны Боцькі. У 1947 г. старая царква згарэла, новая была адбудаваная да 1958 г.[5].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads