Сатанізм

група рэлігійных, ідэалягічных альбо філязофскіх вераваньняў, заснаваных на пакланеньні Сатане ці на ягоным шанаваньні From Wikipedia, the free encyclopedia

Сатанізм
Remove ads

Сатані́зм[1][2], культ Сатаны́[2] ці д’яблапакло́нства[3] ставіцца да групы рэлігійных, ідэалягічных альбо філязофскіх вераваньняў, заснаваных на Сатане, у прыватнасьці на пакланеньні яму ці на ягоным шанаваньні[4][5]; ягоны вобраз трактуецца як сымбаль свабоды й магутнасьці[4][6][7].

Thumb
Перавернутая пэнтаграма — шырока распаўсюджаны сымбаль сатанізму[8][9].

У хрысьціянстве Сатана асацыюецца з Дʼяблам, паўшым анёлам, які лічыцца галоўным з дэманаў, якія спакушаюць людзей. Фэномэн сатанізму мае «гістарычныя сувязі» з асяродзьдзем Шляху левай рукі іншых акультных фігур, такіх як Бэльзэбул, Геката, Ліліт, Люцыфэр і Сэт[4].

Пачынаючы з XIX стагодзьдзя, зьявіліся розныя невялікія рэлігійныя групы, якія ідэнтыфікуюць сябе як сатаністы альбо выкарыстоўваюць сатанінскую іканаграфію. Хоць групы, якія зьявіліся пасьля 1960-х гадоў, моцна адрозьніваліся адны ад адных, іх можна падзяліць на групы тэістычнага сатанізму й групы атэістычнвга сатанізму[10].

Remove ads

Плыні

Тэістычны сатанізм

Тэістычны сатанізм[~ 1] — агульны тэрмін для рэлігійных групвў, якія лічаць, што Сатана абʼектыўна існуе як боскасьць, ёсьць звышнатуральнай сутнасьцю альбо духоўнай істотай, годнай пакланеньня альбо шанаваньня, у якую людзі могуць верыць, і зь якой могуць кантактаваць ці сустракацца[11][12][13].

Thumb
Сігіл Люцыфэра, сымбаль сучасных люцыфэрыянаў.

Асноўнымі прадстаўнікамі зьяўляюцца:

  • Храм Сэта (Temple of Set);
  • Радасьць Сатаны (Joy of Satan Ministries, часам Joy of Satan);
  • Ордэн дзевяці кутоў (Order of Nine Angles);
  • Люцыфэрыянства.

Атэістычны сатанізм

Атэістычны сатанізм[~ 2] — нетэістычная рэлігія й філязофія жыцьця. Атэістычныя сатаністы ня вераць у Сатану або іншых звышнатуральных ці «боскіх» істот; яны бачаць Сатану як літаратурную фігуру, якая «ўвасабляе паўстаньне супраць адвольнай улады, асабістую свабоду й сьмеласьць кідаць выклік умоўнасьцям»[14].

Thumb
Сігіл Бафамэта, афіцыйны сымбаль Царквы Сатаны й ЛаВейскага сатанізму.

Асноўнымі прадстаўнікамі зьяўляюцца:

  • Царква Сатаны Антона ЛаВея;
  • Сатанінскі храм (The Satanic Temple);
  • Першая Сатанінская Царква.
Remove ads

Д’ябал у грамадзтве

Thumb
Маска Д’ябла з Партугаліі.

Гістарычныя й антрапалягічныя дасьледаваньні паказваюць, што амаль ва ўсіх грамадзтвах сфармавалася ўяўленьне аб злавеснай і антычалавечай сіле, якая можа хавацца ўнутры грамадзтва[15]. Звычайна гэта зьвязана зь верай у ведзьмаў — групу людзей, якія парушаюць нормы свайго грамадзтва й імкнуцца нанесьці шкоду свайму супольнасьці, напрыклад, займаючыся кровазьмяшэньнем, забойствамі й канібалізмам[16]. Абвінавачваньні ў вядзьмарстве могуць мець розныя прычыны й выконваць розныя функцыі ў грамадзтве[17]. Напрыклад, яны могуць служыць для падтрыманьня сацыяльных нормаў[18], для ўзмацненьня напружанасьці ў існуючых канфліктах паміж людзьмі[18], альбо для таго, каб зваліць на пэўных людзей адказнасьць за розныя сацыяльныя праблемы[17].

Іншым фактарам, які спрыяе ўзьнікненьню ідэі сатанізму, зьяўляецца ўяўленьне пра існаваньне агента няшчасьця й зла, які дзейнічае ў касьмічных маштабах[19], што звычайна асацыюецца з моцнай формай этычнага дуалізму, выразна падзяляе сьвет на сілы дабра й сілы зла[20]. Найбольш ранейшым зь вядомых падобных істот зьяўляецца Ангра-Майнью, фігура, якая зьявілася ў пэрсыдзкай рэлігіі зараастрызму[19][21]. Гэтая канцэпцыя была таксама ўспрынята юдаізмам і раньнім хрысьціянствам, і хоць у юдзейскай думцы яна неўзабаве адышла на другі плян, у раньнехрысьціянскім разуменьні космасу яна набыла ўсё большае значэньне[22].

Паўдёваамэрыканскі бог Тыў традыцыйна шануецца з дапамогай сынкрэтычнага танца й параду Diablada (з гішп. — «Танец дʼяблаў»), які па паходжаньні быў супрацьпастаўлены каталіцкай царкве[23].

Remove ads

У масавай культуры

Сатанізм у мэтал- і рок-музыцы

Thumb
Гэві-мэтал-сьпявак King Diamond — сябра Царквы Сатаны.

У 1960-х 70-х гадох некалькі рок-гуртоў, у прыватнасьці амэрыканскі гурт Coven і брытанскі Black Widow, выкарыстоўвалі ў сваёй творчасьці вобразы сатанізму й вядзьмарства[24]. Адсылкі на Сатану таксама зьяўляліся ў творчасьці тых рок-гуртоў, якія ў 1970-х гадах сталі піянэрамі жанру гэві-мэтал у Вялікабрытаніі[25]. Напрыклад, гурт Black Sabbath згадваў Сатану ў сваіх тэкстах, хоць некаторыя з удзельнікаў гурта былі практыкуючымі хрысьціянамі, а іншыя тэксты сьцьвярджалі ўладу хрысьціянскага Бога над Сатаной[26]. У 1980-х гадох сатанінскія вобразы сталі часьцей выкарыстоўваць такія гэві-мэтал гурты, як Slayer, Kreator, Sodom і Destruction[27]. Гурты, якія працавалі ў паджанры дэз-мэтал, сярод якіх Morbid Angel і Entombed, таксама выкарыстоўвалі сатанінскія вобразы, спалучаючы іх зь іншымі нездаровымі й змрочнымі вобразамі, такімі як зомбі й сэрыйныя забойцы[28].

Thumb
Папа Эмэрытус III, былы фронтмэн гурта Ghost, які, паводле міталёгіі гурта, быў галавой сатанінскага Духавенства[29].

Сатанізм стаў больш цесна асацыявацца з паджанрам блэк-мэтал[25], у якім ён быў вылучаны на першы плян у параўнаньні зь іншымі тэмамі, якія выкарыстоўваліся ў дэз-мэтале[30]. Шэраг выканаўцаў блэк-мэталу ўключылі ў свае выступы самапашкоджаньне, прадстаўляючы гэта як праяву адданасьці Сатане[30]. Першы блэк-мэтал гурт Venom абвясьціў сябе сатанінсаім, хоць гэта быў хутчэй правакацыйны акт, чым выраз сапраўднай адданасьці Дʼяблу[31]. Сатанінскія тэмы таксама выкарыстоўвалі блэк-мэтал-групы Bathory і Hellhammer[32], аднак першым блэк-мэтал-гуртом, які больш сурʼёзна прыняў сатанізм, стаў Mercyful Fate, вакаліст якога, King Diamond, далучыўся да Царквы Сатаны[33]. Часьцей за ўсё музыкі, якія асацыююць сябе з блэк-мэталам, кажуць, што не вераць у легітымную сатанінскую ідэалёгію, і нярэдка прызнаюць сябе атэістамі, агностыкамі альбо рэлігійнымі скептыкамі[34].

У адрозьненьне ад King Diamond’а, розныя сатаністы блэк-мэталу імкнуліся дыстанцыявацца ад сатанізму ЛаВея, напрыклад, называючы свае перакананьні «пакланеньнем Дʼяблу»[35]. Гэтыя людзі лічылі Сатану літаральнай істотай[36], і, у адрозьненьне ад Антона ЛаВея, асацыявалі сатанізм са злачыннасьцю, самагубствам і тэрорам[35]. Для іх хрысьціянства лічылася чумой, якая патрабуе выкараненьня[37]. Многія з гэтых людзей, найбольш вядомыя Варг Вікернэс і Эўранімус, удзельнічалі ў раньняй нарвэскай блэк-мэтал-сцэне[38]. У пэрыяд з 1992 па 1996 год такія людзі зьнішчылі каля пяцідзесяці нарвэскіх цэркваў праз падпалы[39].

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Дэманалёгія

Заўвагі

  1. Таксама традыцыйны сатанізм, рэлігійны сатанізм альбо духоўны сатанізм[11].
  2. Часам сучасны сатанізм[14], хоць гэты тэрмін можа адсылаць і да тэістычнага сатанізму[11].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads