Семернікі (Гарадзенская вобласьць)
вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Семернікі́[1] — вёска ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у Гальшанскі сельсавет. Падчас будаўніцтва Гальшанскага замка у кар'еры ў Семерніках бралі гліну для замка. Ад вёскі да замка 4 кілометры. Семернікі былі цэнтрам калгасу, у цэнтры вёскі знаходзіцца двухпавярховы будынак адміністрацыі былога калгаса, зараз у ім дзейнічае сельскі клуб-бібліятэка, дзе праводзяцца дыскатэкі.
У канцы вёскі знаходзіцца абеліск землякам, загінулым падчас Другой сусветнай вайны, адчынены ў 1967 годзе.
У 2016 годзе на рэспубліканскім конкурсе "Уладар сяла" сямейная пара мясцовых жыхароў Вольгі і Алега Сінкевічаў заняла трэцяе месца[2].
У 2017 г. у Семерніках праводзіўся дзень вёскі[3].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 308 чалавек
- 2010 год — 199 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads