Сенькавічы (Івацэвіцкі раён)
вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Се́нькавічы[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Яглевіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Першае пісьмовая згадка вёскі датуецца 14 сьнежня 1557 годам[2]. У гэты дзень Ганна Сухадольская робіць дарчы запіс у кнігу Слонімскага земскага суду, у якім перадае ў поўнае карыстаньне «молжонку своему Яну Суходольскому, узнаваючи его ку собе зычливую приязнь… дворец Сеньковский».
У 1567 годзе «двор Сенковский»[3] належыць Войцеху Войцехавічу Нарбуту. 25 кастрычніка 1567 году Нарбут па пастанове Гарадзенскага сэйму павінен быў выставіць са сваіх маёнткаў войска на паспалітае рушэньне з разьліку аднаго коньніка на 10 службаў ці двароў. У ліку маёнткаў, зь якіх Войцех Нарбут выставіў войска, значыцца і «двор Сеньковский» у Слонімским павеце.
З траўня 1756 году ваявода Смаленскі Пётар Сапега ў ліку другіх фальваркаў «даруе і навечна запісвае сыну свайму Яну Сапезе, старосту Сакалоўскаму фальварак»[4].
У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 507 чалавек[5].
Да 9 жніўня 2022 году ўваходзіла ў склад скасаванага Падстарынскага сельсавету[6].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 419 чалавек
- 2009 год — 408 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
- Курганны могільнік, мясцовая назва Швэдзкія капцы, адносіцца да ХІ—ХІІІ ст.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads