Скарыніч

часопіс беларускай дыяспары Масквы (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Скары́ніч» — літаратурна-навуковы альманах, заснаваны кіраўніцтвам Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны. Мэтай выданьня зьяўляецца пашырэньне ў сьвеце духоўнай спадчыны Беларусі, творчых набыткаў беларускай дыяспары ў Маскве[1].

Хуткія факты Краіна, Заснавальнік ...
Remove ads

Мінуўшчына

Выдаецца з 1991 року ў Менску, Маскве і Смаленску на беларускай і маскальскай мовах[1]. Выходзіў нерэгулярна, два першыя выпускі выйшлі ў дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура»[2]. На 2011 рок выйшлі 10 нумароў[3].

Укладальнік альманаха — Аляксей Каўка.

Асноўная тэма выпускаў — спадчына Францішка Скарыны і праблемы яе вывучэньня, а таксама асэнсаваньне творчасьці літаратурнага згуртаваньня 1920-х гадоў «Узвышша». У выпусках зьмешчаныя невядомыя раней архіўныя дакумэнты, рукапісныя матэрыялы дзеячоў беларускай навукі і культуры Міколы Ўлашчыка, Язэпа Лёсіка, Аркадзя Смоліча, Івана Луцкевіча, Адама Бабарэкі, Язэпа Варонкі, Язэпа Дылы і інш., рэдкія фатаздымкі, хроніка дзейнасьці Таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны ў Маскве[4]. Напрыклад, большасьць матэрыялаў у чацьвертым выпуску зборніку — дакументальныя[5]. Акрамя аўтараў зь Беларусі і Расеі на старонках часопісу выступаюць навукоўцы і дзеячы культуры Баўгарыі, Польшчы, Нямеччыны, Вялікабрытаніі[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя пасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads