Адам Бабарэка
беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ада́м Анто́навіч Бабарэ́ка (14 кастрычніка [ст. ст. 2 кастрычніка] 1899, в. Слабада-Кучынка Слуцкага павету, цяпер у Капыльскім раёне — 10 кастрычніка 1938, Паўночлаг) — беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.
Псэўданімы і крыптанімы: А. Б.; А. Ч.; А-м Б-а; А. Б-ка; А. Б-рэка; Адам Гаротны; Я. Каліна; Якім Каліна; Янка Кужаль; Малады настаўнік; А.Рэка; Чырвоны; А.Чырвоны; Адам Чырвоны; А.Чэмер[1] .
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1899 году ў вёсцы Слабада-Кучынка Слуцкага павету ў сям’і безьзямельнага селяніна.
Вучыўся ў слуцкай школе, у 1918 годзе скончыў Менскую духоўную сэмінарыю, настаўнічаў на Случчыне.
Удзельнік антыпольскага падпольля і партызанскага руху, арыштаваны польскімі ўладамі (1920). Пасьля вызваленьня зноў працаваў настаўнікам, быў чальцом рэвалюцыйнага камітэту Пукаўскай воласьці, загадчыкам валаснога аддзелу народнай асьветы. Служыў у Чырвонай Арміі (1921—1922).
У 1922 годзе паступіў на этноляга-лінгвістычнае аддзяленьне пэдагагічнага факультэту БДУ, працаваў у рэдакцыі газэты «Савецкая Беларусь». Быў адным з арганізатараў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» (1923) і «Ўзвышша» (1926). У 1927 годзе скончыў БДУ. У 1926—29 гадох працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі, а з 1928 — асыстэнт катэдры гісторыі беларускай літаратуры БДУ.
Рэпрэсіі
Арыштаваны ДПУ БССР 25 ліпеня 1930 ў Менску па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10 красавіка 1931 як «чалец контаррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ссылкі, год прабыў у менскай турме, ссылку адбываў у г.п. Слабадзкое Кіраўскай вобласьці, з канца 1934 у горадзе Вятцы (цяпер Кіраў). Працаваў бугальтарам. Тэрмін ссылкі быў падоўжаны на 2 гады ў адміністрацыйным парадку. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Адама Бабарэкі прадугледжвалася «спальваць»[2].
Паўторна арыштаваны 24 ліпеня 1937 году ў рамках сфабрыкаванай маштабнай акцыі па рэпрэсаваньні беларусаў, сасланых АДПУ ў пачатку 1930-х. Паводле пастановы «тройкі» па Кіраўскай вобласьці ад 15 лютага 1938 атрымаў 10 гадоў зьняволеньня ў лягерох. Пакараньне адбываў у пасёлку Княж-Пагост Комі АССР у Паўночным чыгуначным лягеры НКУС, дзе памёр у лягернай бальніцы.
Па першай справе рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суду БССР 15 лістапада 1957 году, па другой — 4 ліпеня 1959 Кіраўскім абласным судом. Групавая справа А. Бабарэкі і іншых №20951-с з фатаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей, дачка Алеся жыве ў Маскве.
Remove ads
Творчасьць
Першае апавяданьне «То толькі сон…» надрукавана ў газэце «Звон» (1919, 8 верас., № 7 с. 2–3; 10 верас., № 8 с. 2–3; 12 верас., № 9 с. 2–3), было напісана ў 1918 г., але выйшла толькі праз год пад псэўданімам Янка Кужаль. У ім аўтар паказаў сваё бачаньне ідэальнай дзяржавы, у якой «кожны працуе для ўсіх і ўсе для аднаго». Апавяданьне было напісана ў 1918-м годзе — у час утварэньня новай Беларускай дзяржавы. Яго адносяць да філясофска– фантастычнага жанру[3][4][5][6]. Сем гадоў пісьменьнік займаўся стварэньнем празаічных твораў і апублікаваў больш за 20 апавяданьняў і імпрэсій.
Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1920 годзе. Урывак з яго першага верша «Я не пявец», надрукаваны ў «Савецкай Беларусі» 11 верасьня 1920 г. пад псэўданімам Адам Чырвоны.
![]() |
Я не пявец і не паэта! |
![]() |
У 1925 выдаў кнігу «Апавяданьні» (Менск).
Распрацоўваў мэтадалягічныя праблемы літаратуразнаўства і эстэтыкі, прынцыпы народнасьці, сацыяльнай і эстэтычнай каштоўнасьці літаратуры, дасьледаваў гісторыю беларускай літаратуры, творчасьць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, У. Дубоўкі, К. Чорнага і інш. Адстойваў правы на вольнае творчае самавыяўленьне.
Remove ads
Бібліяграфія
|
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads