Мікалай Улашчык
беларускі гісторык, археограф From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Ула́шчык (1 (14) лютага 1906 — 22 лістапада 1986) — беларускі гісторык і археограф.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Віцкаўшчына, недалёк ад Менску, у сям’і заможнага селяніна.
Навучаўся на сацыяльна-гістарычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Браў актыўны ўдзел у нацыянальным жыцьці Менску, з 1924 году пачаў публікавацца. У 1929 годзе скончыў унівэрсытэт.
У 1930 годзе на вайсковых зборах быў арыштаваны ў сувязі са справаю так званага Саюзу вызваленьня Беларусі, але фактычна за ягоную працу ў галіне беларускага краязнаўства, пасьля суду быў сасланы ў Вяцкую вобласьць.
Потым быў яшчэ двойчы рэпрэсаваны, канчаткова быў вызвалены зь лягераў 25 сакавіка 1955 году.
Пасьля лягераў Улашчык ня меў магчымасьці вярнуцца ў Беларусь, таму пасьля доўгіх пераездаў асеў у Маскве працаваў у Маскоўскім унівэрсытэце, а потым з 1955 году ў Інстытуце гісторыі СССР Акадэміі навук СССР.
Доктар гістарычных навук, аўтар навуковых працаў па гісторыі Беларусі часоў ВКЛ, па праблемах летапісаньня, крыніцазнаўства і археаграфіі. У сваіх працах Улашчык актыўна супрацьстаяў шавіністычным расейскай і польскай канцэпцыям беларускае гісторыі, даводзячы самастойнасьць Беларусі як гістарычнага суб’екта.
Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Менску. У месьце Старыя Дарогі маецца помнік М. Улашчыку, адкрыты 1 верасьня 2002 году на сядзібе Музэю выяўленчага мастацтва фонду Анатоля Белага[3].
Remove ads
Бібліяграфія
- Введение обязательных инвентарей в Белоруссии и Литве. (рас.) // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы 1958 : матэрыялы сымпозіюму. — Таллин: Академия наук Эстонской ССР, 1959. — С. 256—277.
- Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. — Москва: Наука, 1973. — 302 с. — 1650 ас.
- Працы па археаграфіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі : з рукапіснай спадчыны. — Мінск: БелНДІДАС, 1999. — 119 с. — 100 ас. — ISBN 985-6099-56-0
- Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі : з рукапіснай спадчыны. — Мінск: БелНДІДАС, 2000. — 85 с. — 100 ас. — ISBN 985-6024-27-7
- Выбранае / Уклад. А. Каўкі, А. Улашчыка ; Навук. рэд.: Г. Кісялёў, В. Скалабан ; Прадм. і камент. А. Каўкі . — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2001. — С. 604. — (Серыя 2, Гісторыка-літаратурныя помнікі). — ISBN 985-6638-08-9
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads