Эрэсундзкі рэгіён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрэсундзкі рэгіён
Remove ads

Э́рэсундзкі рэгіён (па-дацку: Øresundsregionen, па-швэдзку: Öresundsregionen [œːrɛ²sɵnːdsrɛɡɪˌuːnɛn]), у маркетынгавых мэтах завецца таксама Рэгіён Капэнгаген-Мальмё[1]аглямэрацыя, якая складаецца з усходняй Даніі і лэну Сконэ ў паўднёвай Швэцыі. У рэгіён уваходзяць два вялікія месты з розных канцоў Эрэсундзкай пратокі — Капэнгаген (Данія) і Мальмё (Швэцыя) — злучаныя Эрэсундзкім мостам і паромнай пераправай ад Гэльсынгёру да Гэльсынгборгу.

Thumb
Мапа Эрэсундзкага рэгіёну
Thumb
Эрэсундзкая пратока. На першым пляне — Мальмё, на дальнім — востраў Амагер і Капэнгаген

Дацкая частка ўваходзіць у Сталічную вобласьць ды Зэляндыю, швэдзкая — у лэн Сконэ[2]. 1 студзеня 2016 назва рэгіёну зьмененая на «Вялікі Капэнгаген-Сконэ»[3].

Дзьве мэтрапольныя тэрыторыі Эрэсундзкага рэгіёну — Капэнгагенская і Мальмёнская — зьяўляюцца аднымі з самых густанаселеных рэгіёнаў Скандынавіі; у той жа час пэрыфэрыйныя тэрыторыі рэгіёну маланаселеныя. Паводле стану на 2018 рок насельніцтва Вялікага Капэнгагену-Сконэ складала 4 млн чалавек.

Эрэсундзкі рэгіён — важны камунікацыйны вузел Скандынавіі. Паводле зьвестак 2007 року, праз Эрэсундзкі мост праяжджалі 14 000 чалавек штодня: шматлікія швэды з Мальмё працуюць у Капэнгагене, а датчане набываюць у Сконэ таньнейшую нерухомасьць. Акрамя таго, швэдаў прывабліваюць начныя забавы і шопінг у Даніі ды Капэнгагенскі аэрапорт, большы за аэрапорт Мальмё.

З адкрыцьцём мосту праз Эрэсунд у 2000 року павялічыўся і трансгранічны тавараабмен. Паводле стану на 2018 рок праз мост штодня праяжджалі 19 100 аўтамабіляў. У 2001 порты Капэнгагену і Мальмё аб’ядналіся ў адзіную кампанію.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads