Слабада-Кучынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слабада́-Кучы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Слабада-Кучынка.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 году ў складзе Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці. З 20 верасьня 1944 году па 8 студзеня 1954 году ў складзе Бабруйскай вобласьці.
16 ліпеня 1954]году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаваных Старыцкага, 24 траўня 1960 году — Пукаўскага, 8 чэрвеня 1963 году — Пясочанскага сельсаветаў.
З 8 чэрвеня 2016 году ў склад сельсавету ўваходзіць пасёлак Андросаўшчына, які раней уваходзіў у склад Капыльскага сельсавету. Таксама са складу сельсавету былі выключаныя вёскі Вялешына-1, Калінаўка 2, Лугавая, Пясочнае (аграгарадок), Шамы, пасёлкі Ганчароўка і Малінаўка, далучаныя да Бабаўнянскага сельсавету.[1]
Remove ads
Паселішчы
На 1 студзеня 2009 — 26 населеных пунктаў: 5 пасёлкаў і 21 вёска.
Насельніцтва
Па стане на 1 студзеня 2009 году ў сельсавеце налічвалася 1309 гаспадарак, 3014 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 526; працаздольным — 1535; старэй за працаздольны — 953).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads