Славацкая нацыянальная партыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слава́цкая народная па́ртыя (па-славацку: Slovenská národná strana, скарочана SNS) — нацыяналістычная, правацэнтрысцкая палітычная партыя ў Славаччыне[1], зарэгістраваная ў Міністэрстве ўнутраных справаў 7 сакавіка 1990 року.
Remove ads
Гісторыя
Партыя паўстала ў 1989 року ў разгар аксамітнай рэвалюцыі ў Чэхаславаччыне. Устаноўчы сход адбыўся 19 траўня 1990 ў Жыліне. Партыя лічыць сябе пераемніцай аднайменнае партыі, якая дзейнічала да Другой сусьветнай вайны.
На парлямэнцкіх выбарах у чэрвені 1990 року партыя атрымала 13,94% галасоў і 22 мандаты з 150 у славацкай Нацыянальнай Радзе, а таксама атрымала прадстаўніцтва на агульначэхаславацкім узроўні ў Палаце нацыянальнасьцяў (11,44% галасоў ад Славаччыны і 9 месцаў з 75) і Народнай палаце (10,96% галасоў ад Славаччыны і 6 месцаў з 200). У 1992 року СНП некалькі паменшыла сваё прадстаўніцтва ў заканадаўчых органах (7,93% і 15; 9,35% і 9; 9,93% і 6 адпаведна). У 1992—1998 зь невялікім перапынкам у 1994 року СНП мела прадстаўнікоў у другім і трэцім урадах Ўладзімера Мэч’яра.
У 2001 ад СНП аддзялілася частка сябраў, якія назваліся Сапраўднай славацкай народнай партыяй (славац. Pravá slovenská národná strana, PSNS). У 2005 абедзьве часткі аб’ядналіся зноў.
На парлямэнцкіх выбарах 2002 року СНП ня здолела пераадолець пяціадсоткавы бар’ер, а ў 2004 року ня здолела правесьці сваіх кандыдатаў на выбарах у Эўрапарлямэнт. Аднак ужо на выбарах 2006 року СНП дамаглася значнага посьпеху, атрымаўшы 11,73% галасоў і 20 месцаў у парлямэнце. Акрамя таго, пасьля выбараў СНП увайшла ў кааліцыю зь левацэнтрысцкай партыяй Курс — сацыяльная дэмакратыя і Рухам за дэмакратычную Славаччыну.
З 2006 па 2010 партыя таксама кантралявала тры міністэрскія партфэлі — адукацыі, экалёгіі і рэгіянальнага разьвіцьця. У Эўрапарлямэнце па выніках выбараў 2009 року партыя мела аднаго дэпутата. На парлямэнцкіх выбарах 2010 року партыя ледзь пераадолела пяціадсоткавы бар’ер, атрымаўшы 128 490 (5,07%) галасоў і 9 мандатаў. На парлямэнцкіх выбарах 2012 року партыя атрымала 4,55% галасоў і 0 месцаў у парлямэнце.
Вынікі на выбарах
Remove ads
Дзейнасьць
Славацкая народная партыя прытрымліваецца ідэяў заснавальнікаў гістарычнай аднайменнай партыі (1871—1938), нацыянальных, хрысьціянскіх і сацыяльных прынцыпаў і кірыла-мятодаўскай традыцыі.
Лідар партыі ў 2003—2012 роках Ян Слота прыцягваўся да судовай адказнасьці за ўдзел у шэрагу правапарушэньняў (падпал, аўтамабільны крадзеж, злачынны напад). Падчас суду Слота прызнаўся ў некаторых злачынствах і зазначыў, што ганарыцца нападам і зьбіцьцём вугорца[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads