Томаш Хоры
чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Томаш Хоры (па-чэску: Tomáš Chorý; нар. 26 студзеня 1995 году) — чэскі футбаліст, нападнік клюбу «Славія» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец футбольнай школы оламаўцкай «Сыгмы». Дарослую футбольную кар’еру распачаў у 2014 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, дзе правёў чатыры сэзоны. У пачатку 2018 году далучыўся да пльзенскай «Вікторыі»[3], аднак трывалым гульцом першай адзінаццатцы ня стаў. У апошнім туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў 2018—2019 гадоў забіў вырашальны гол у браму італьянскай «Ромы», што прынесла чэхам перамогу зь лікам 2:1, якая дазволіла апярэдзіць расейскі ЦСКА паводле дадатковых пунктах і заняць трэцяе месца месца ў групе, адпаведна працягнуўшы эўракубкавы сэзон у Лізе Эўропы. Сэзон 2020—2021 гадоў правёў у арэндзе ў бэльгійскім клюбе «Зюльтэ-Варэгем»[4].
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Чэхіі 20 лістапада 2023 годзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборнай Малдовы. У гэтай сустрэчы адзначыўся голам на 72-й хвіліне матчу, чым дапамог здабыць перамогу зь лікам 3:0.
Remove ads
Дасягненьні
«Вікторыя» Пльзень:
- Чэмпіён Чэхіі: 2018, 2022
«Славія»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads