Томаш Голеш
чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Томаш Голеш (па-чэску: Tomáš Holeš; нар. 31 сакавіка 1993 году) — чэскі футбаліст, абаронца і абароны паўабаронца клюбу «Славія» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў сваю кар’еру ў пятым дывізіёне чэмпіянату Чэхіі. У 2008 годзе далучыўся да шыхтаў клюбу «Градэц Кралавэ», але ў галоўную каманду гулец прабіўся толькі ў вясновай частцы сэзону 2011—2012 гадоў. У Першай лізе дэбютаваў 18 лютага 2012 году ў матчы супраць лібэрацкага «Слована». Упершыню адзначыўся голам 26 жніўня ў матчы супраць остраўскага «Баніку». У ліпені 2017 году на ўмовах арэнды далучыўся да «Ябланцу», але напрыканцы сэзону быў выкуплены гэтым клюбам[4]. У чэрвені 2019 году склаў працоўную ўгоду з праскай «Славіяй». 6 студзеня 2022 году быў агалошана аб падаўжэньні супрацы з клюбам да сканчэньня 2006 году[5].
Міжнародная
Першым матчам у складзе зборнай Чэхіі для гульца стаў матч Лігі нацыяў супраць зборнай Шатляндыі, які быў згуляны 7 верасьня 2020. Голеш згуляў увесь матч, а чэская каманда зьведала паразу зь лікам 1:2. 25 траўня 2021 году Голеш быў уключаны ў канчатковы склад з 26 чалавек на чэмпіянат Эўропы 2020 году[6]. 27 чэрвеня 2021 году ён забіў першы гол зборнай Чэхіі на 68-й хвіліне і аддаў галявую перадачу на Патрыка Шыка ў матчы 1/8 фіналу супраць зборнай Нідэрляндаў, дзякуючы чаму чэхі прасунуліся ў 1/4 фіналу[7].
Remove ads
Дасягненьні
«Славія»:
- Чэмпіён Чэхіі: 2020, 2021, 2025
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads