Смалянскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Смалянскі замак
Remove ads

Смалянскі замак (таксама Белы Ковель або Малы Ковель) — помнік архітэктуры XVII ст. у Смалянах. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне колішняга мястэчка, на правым беразе ракі Дзярноўкі. Твор архітэктуры рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік абарончай і грамадзянскай архітэктуры
Смалянскі замак
Thumb
Белы Ковель
КраінаБеларусь
ВёскаСмаляны
Каардынаты54°36′05.06″ пн. ш. 30°03′15.30″ у. д.
ЗаснавальнікСымон Самуэль Сангушка
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусАхоўная зона
Смалянскі замак на мапе Беларусі
Thumb
Смалянскі замак
Смалянскі замак
Смалянскі замак на Вікісховішчы

У першай палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі помнік. Да нашага часу захаваліся руіны вежы і рэшткі сьценаў.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Муроўка замка, 1927 г.

Мураваны замак у Смалянах збудаваў у першай чвэрці XVII ст. князь Сымон Самуэль Сангушка. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) замак зруйнавалі, пазьней яго аднавілі.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 годзе замак атрымаў моцныя пашкоджаньні. З інвэнтароў 1739 і 1742 гадоў вынікае, што вакол замка быў роў з вадой, у пакоях стаялі белыя печы з гербам Пагоняй.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Смаляны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, пачаўся заняпад замка. У сярэдзіне XIX ст. уласьнік Смалянаў расейскі сэнатар Сямёнаў прадаў помнік на цэглу.

Найноўшы час

У 1927 годзе праводзіліся дасьледаваньні замка.

Remove ads

Архітэктура

Займаў прастакутную ў пляне пляцоўку (100×200 м), якая на 40—60 см узвышаецца над балоцістай абалонай. Муроўка замка з буйной цэглы і невялікіх камянёў. Таўшчыня муроў ад 120 да 170 см. Памеры цэглы 8×13×29 см. Меў выгляд замкнёнага прастакутніка з унутраным дваром, кутнымі 3-яруснымі вежамі і 5-граннай 5-яруснай вежай на паўночна-ўсходняй фасаднай сьцяне. Корпус палаца быў 3-павярховым[1].

Унутраныя памяшканьні мелі скляпеністыя перакрыцьці[2]. Захаваліся дэталі вонкавага дэкору — ляпны картуш і абрамленьні аконных праёмаў, якія маюць рысы рэнэсансу. Захаваліся таксама фрагмэнты інтэр’еру — сьляды вітых усходаў, якія ішлі ўнутраным пэрымэтрам вежы, вялікая колькасьць рознага памеру нішаў на ўнутранай паверхні той жа вежы, аркавы пераход з галоўнага корпуса ў вежу, дэталі камінаў. У пачатку XVII ст. сьцены памяшканьняў упрыгожылі фрэскавай размалёўкай.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads