Сымон Самуэль Сангушка
(пам. 1638) ваявода віцебскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сымон Самуэль Сангушка (? — лістапад 1638) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян амсьціслаўскі (1620—1621) і віцебскі (1621—1626), ваявода віцебскі (з 1626).
Remove ads
Біяграфія

З ковельскай лініі княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Андрэя і Соф’і з Сапегаў. Навучаўся ў Інгальштацкім унівэрсытэце.
Удзельнічаў у войнах супраць Швэцыі (1600—1629) і Маскоўскай дзяржавы (1609—1618). У 1620 атрымаў першы ўрад маршалка аршанскага. Уваходзіў у склад камісіі расьсьледаваньня забойства ў 1623 у Віцебску архіяпіскапа Язафата Кунцэвіча. Перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.
Збудаваў у мястэчку Смаляны замак Белы Ковель. Сабраў вялікую бібліятэку, склаў радавод Сангушкаў, выводзячы іх ад Любарта, займаўся маляваньнем і гравюрай. Аўтар друкаваных прамоваў[2].
Першы раз ажаніўся з Ганнай (? — 1619), дачкой Юрыя Завішы, другі — з Тэрэзай (? — 1635), дачкой Аляксандра Гасеўскага. У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Казімер (? — 1655)
- Геранім Уладзіслаў (? — 1657), біскуп смаленскі
- Ян Уладзіслаў (? — 1652), староста сураскі
- Кацярына, жонка аршанскага харунжага Яна Статкевічам
- Крыстына, жонка браслаўскага маршалка Яна Мікалая Рудаміны-Дусяцкага
- Эўфрасіньня, жонка каралеўскага двараніна Юрыя Шверына
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads