Сома (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сома, Сума (Шума) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Сома або Сума (Somo[1], Sumo) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сом- (сум-) паходзіць ад стараісьляндзкага some 'гонар'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Саміла (Суміла), Соман (Суман), Сомалт, Сумонт. Адзначаліся германскія імёны Sumila, Sumuni, Somald, Sommund.
У Прусіі бытавалі імёны: Sambarte[b], Sambor (1338 год), Sambit / Sambot / Sambud[c] (1409 год)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: подданый господарьский Балинскаго сорока Игнатъ Сомовичъ (10 жніўня 1540 году)[8]; Sthepan a Denis Somowiczy (1558 год)[9]; пану Ахрему Сомовичу (20 чэрвеня 1657 году)[10][d].
Remove ads
Носьбіты
Сумовіч (Sumowicz) і Шумовіч (Szumowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[21].
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменных асноваў сам- і сан- зь летувіскай мовы su 'з (кімсьці, чымсьці)'[4] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведнага слова з такім значэньнем у летувіскіх слоўніках)
- Адзначалася германскае імя Sombart[5]
- Таксама:
- Сомін, Шумін: люди… Сомина Енътидоновича (22 жніўня 1522 году)[11], Szuminiowna (1789 год)[12];
- Сумот: Antonina Sumotowicz (1821 год)[13];
- Сумбар, Сомбэр (адзначалася германскае імя Sombart[5]): Адрушка Самбаравіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1592 годзе[14], Jakub Somber (1823 год)[15], на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Сумбар (Sumbar, Sumbor)[16];
- Самбут (адзначалася старажытнае германскае імя Sonobodis[6]): пустовщине… а Сомбутову (15 сакавіка 1516 году)[17];
- Шумар (адзначалася старажытнае германскае імя Sumar[18]): на 1901 год існавалі два сяла з назвай Шумарава (Шумарова) у Мглінскім павеце Чарнігаўскай губэрні[19]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads