Саміла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Саміла (Суміла, Сумела, Сумель, Шуміла, Шумель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Суміла (Sumila, *Sumilo[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сом- (сум-) (імёны ліцьвінаў Соман, Сомалт, Сумонт; германскія імёны Sumuni, Somold, Sommund) паходзіць ад стараісьляндзкага some 'гонар'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в людеи наших… а въ Юръкеля Сомиловича (25 ліпеня 1503 году)[4]; люди тягълыи волковыискии… Сомило Ремъшычъ (1506—1539 гады)[5]; шесть чоловеков тяглых у Бирштанском повете, на имя… а Сомила Милошевича (19 траўня 1513 году)[6]; в Новгородскомъ повете… земль пустовских… Ромеиковщину… Ядиминовщину, а Ядовкговщину и Сомиловщину, а Явилтовщину (14 чэрвеня 1514 году)[7]; людеи… Рымъдеика Сомиловича (19 сьнежня 1522 году)[8]; а Ондрушко Сомиловичъ мещанинъ (13 красавіка 1539 году)[9]; у волости нашои Пуньскои… земъли… Сомиловщину (5—16 ліпеня 1549 году)[10]; Сомилишки (1553 год)[11]; подданые королевое ее милости… Радивило Сомиловичъ (11 ліпеня 1556 году)[12]; Каспора Шумеля з Болбок (1556 год)[13]; на цыншу держить Радивило Сомиловичъ (1557—1558 гады)[14]; Янко Сомиловичъ (25 сакавіка 1560 году)[15]; з Шумилишокъ (1567 год)[16]; ślachetny Stanisław Sumieło (1580 год)[17]; Romieyko Somiłowicz (1 чэрвеня 1584 году)[18]; Sumiliszki (1670 год)[19]; z Sumiliszek (1699 год)[20]; Pietruk Somiło (6 студзеня 1700 году)[21]; Sumiliscensis… Sumiliszki (1744 год)[22]; Antoni Sumiło (1764 год)[23]; do wioski Sumiłów (1782 год)[24]; Parafija sumiliska (1782 і 1784 гады)[25]; wioska Sumiły (1784 год)[26]; Jana i Piotra Sumielewiczow… mieszkańców miasta Puń (26 чэрвеня 1793 году)[27]; Dominik Szumiel (1784 год)[28]; Elżbieta Somiłło (1798 год)[29]; Teodor Szumlewicz (1820 год)[30].

Remove ads

Носьбіты

  • Каспар Шумель — віцебскі баярын, які ўпамінаецца ў 1556 годзе
  • Крыштоф Саміла — жыхар места Ліды, які ўпамінаецца ў 1680 годзе[31]

Самілы — уніяты Маламажэйкаўскай парафіі[32].

Сумілы (Sumiło) гербу Саслітоўскі шляхецкі род[33].

Шумілы — літоўскі шляхецкі род[34].

Шуміла (Szumilo) і Шуміловіч (Szumilowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[35].

На 1892 год існаваў двор Шумілы ў Панявескім павеце Ковенскай губэрні[36].

На 1904 год існавалі сядзіба Шамілава і вёска Шумілы ў Бельскім павеце, а таксама вёска Шумілава (Шумілова) у Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[37].

На 1906 год існавала вёска Шумілы ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[38].

На гістарычнай Троччыне існуе старажытнае мястэчка Сумілішкі, на гістарычнай Ашмяншчыне — вёскі Вялікія Шумілішкі і Малыя Шумілішкі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads