Сочнік

складзеная ўдвая аладка з тварагом From Wikipedia, the free encyclopedia

Сочнік
Remove ads

Сочнік — гутарковая назва пірагу, які складзены ўдвая ў выглядзе піражка (аладка) з тварожным начыньнем[1].

Хуткія факты Тып, Нацыянальная страва ...

Падаюцца для чаяваньня.

Remove ads

Складнікі

Для пясочнага цеста пад сочнікі бяруць: 450 грамаў мукі, 200 грамаў сьмятаны, 150 грамаў цукру або ягоны заменьнік, 100 грамаў масла, 10 грамаў разрыхляльніка, яечны жаўток і палову гарбатнай лыжкі солі. Для начыньня выкарыстоўваюць 500 грамаў тварагу, 50 грамаў сьмятаны і ванільны цукар[2].

Прыгатаваньне

Спачатку муку зьмешваюць з сольлю і разрыхляльнікам. Халоднае масла расьціраюць з мукой у дробную крошку. У атрыманай сумесі робяць паглыбленьне, у якое дадаюць сьмятану, жаўток і цукар або ягоны заменьнік. З гэтага замешваюць мяккае цеста. Усе складнікі тварожнага начыньня зьмешваюць адразу. Затым стол пасыпаюць мукой і раскатваюць на ім цеста таўшчынёй 5—7 мм. У раскатаным цесьце выразаюць кругі велічынёй пад сочнік. Кругам надаюць авальны выгляд з дапамогай скалкі. На адну палову авалаў кладуць тварожнае начыньне з пакіданьнем 1 см да краю. Другую палову авалаў згортваюць паверх начыньня. Сочнікі змазваюць жаўтком і выпякаюць 30 хвілінаў пры +180 °C[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads