Спораўскі заказьнік

біялягічны заказьнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Спо́раўскі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, утвораны ў жніўні 1991 року на тэрыторыі 4-х раёнаў Берасьцейскай вобласьці: Бярозаўскага, Дарагічынскага, Івацэвіцкага й Янаўскага.

Хуткія факты Плошча, Краіна ...

Плошча — 19 384 гектары. У 1999 року заказьнік першым сярод беларускіх прыродных угодзьдзяў атрымаў міжнародны статус ахоўнага Рамсарскага ўгодзьдзя. У заказьніку растуць 11 відаў зьнікаючых расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Яго фаўна прадстаўлена 20 відамі млекакормячых, 112 відамі птушак, зь якіх 17 занесеныя ў Чырвоную кнігу, 6 відамі рэптыліяў, 8 відамі амфібіяў. Тут гняздуе 60% сусьветнай папуляцыі вяртлявай чаротаўкі[1] (лац. Acrocephalus paludicola).

Асноўная частка тэрыторыі заказьніку занятая адкрытымі нізіннымі балотамі (43,2%), нізіннымі балотамі з мазаічна разьмешчанымі хмызьнякамі (17,9%), балотамі, парослымі хмызьнякамі (4,1%). На тэрыторыі заказьніку знаходзіцца Спораўскае балота — адно з самых вялікіх натуральных нізінных балотаў у Эўропе з унікальнай флёрай і фаўнай. У цэнтры заказьніку працякае рака Ясельда зь вельмі зьвілістым і зарослым воднай расьліннасьцю рэчышчам. Пойма шырынёй ад 0,5 да 2 кілямэтраў з абодвух бакоў рэчышча ўяўляе сабой тыповае нізіннае балота. У цэнтры заказьніку знаходзіцца возера Спораўскае. На ўчастках на ўсход ад Спораўскага возера ў вялікай колькасьці растуць рэдкія ахоўныя віды архідэяў.

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads