Споры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Споры — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Разьмешчанае за 5 км на паўднёвы захад ад Паставаў каля вёскі Шыркі. Належыць да групы Пастаўскіх азёр.

Возера
Споры
КраінаБеларусь
Плошча0,7 км²
Плошча вадазбору48 км²
Максымальная глыбіня20,8 м
Найбольшая даўжыня1,45 км
Найбольшая шырыня0,84 км
Даўжыня берагавой лініі4,89 км
Вышыня над узроўнем мора135 м[1]
Аб’ём вады3,38 млн. м³
Каардынаты55°4′11.16″ пн. ш. 26°47′14.38″ у. д.
Споры на мапе Беларусі
Thumb
Споры
Споры

Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзелкі. Плошча возера складае 0,7 км². Найбольшая глыбіня возера — 20,8 м. Даўжыня Спораў складае 1,45 км, найбольшая шырыня — 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,89 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,38 м³, плошча вадазбору возера — 48 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—20 мэтраў. На поўначы і захадзе схілы парослыя лесам, а на паўднёвым усходзе і ўсходзе разараныя.

Заходняя частка возера глыбакаводная, усходняя — мелкаводная, з плоскім дном. Прыблізна ў цэнтры возера паміж глыбокай і мелкаводнай часткамі разьмяшчаецца выспа, плошча якой складае 0,015 км². У возеры ёсьць 3 вялікія затокі. Берагі пакрытыя хмызьняком, месцамі зьліваюцца з схіламі. Мелкаводзьдзе пяшчанае, а глыбакаводная зона высланая глеем.

Возера зарастае да глыбіні 4,5—5,2 мэтру.

Праз возера цячэ рака Спорыца і злучае яго з азёрамі Сьвітка і Задзеўскае. У возера ўпадае ручай Варонаўка. Таксама з возера Споркі ўпадае ручай.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads