Спрут 10
італьянскі міні-сэрыял 2001 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Спрут 10» (па-італьянску: La piovra 10) — дзясяты сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 2001 року. Рэжысэр — Люіджы Пэрэльлі, у галоўных ролях — Патрысія Мілярдэ, Рэма Джыронэ, Алена Арвіга, Франчэска Сычыльяна, Джыльбэрта Іданэа. Першая сэрыя двухсэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai 2» 10 студзеня 2001.
Remove ads
Сюжэт
Пасьля «гістарычных» 8-га і 9-га сэзонаў дзеяньне вяртаецца да цяперашніх часоў і былых галоўных герояў.
Прафэсар Атавіё Рамонтэ, лідэр таямнічай арганізацыі «Экстрэма Туле Ностра Салюс», асуджаны па выніках рассьледаваньня пракуроршы Сыльвіі Конці (якая выйшла замуж і скончыла барацьбу з арганізаванай злачыннасьцю), апраўданы пасьля апэляцыі адваката Лё Капа і пачынае аднаўленьне былой магутнасьці.
Пасьля таго, як адзін з чальцоў ягонай арганізацыі доктар Паолё Трыпалі высоўвае свае амбіцыі, Рамонтэ вырашае пазбавіцца ад яго. Трыпалі гіне ў аўтамабільнай катастрофе, арганізаванай мафіёзі, на вачох Джуліі Мэркуры, дачкі сэнатара Альда Мэркуры, таксама ўдзельніка злачыннай арганізацыі. Дзяўчына, каб раскрыць злачынства, спрабуе зьвярнуцца да Сыльвіі Конці, аднак тая занятая турботам па пераезьдзе ў іншае места. Калі ж Конці вырашае выслухаць Джулію, тую выкрадаюць людзі Тана Карыдзі, які хаваецца ў руінах замку ля вулькану Этна. Тана таксама вырашае змагацца за ўладу і наладжвае супрацоўніцтва з прафэсарам Рамонтэ, хоць і разыходзіцца зь ім у поглядах на стратэгію і мэтады. Ён падсылае да прафэсара слугу, які паступова забівае таго, падсыпаючы ў ежу невялікія дозы мыш’яку.
Пакуль Атавіё Рамонтэ прыкуты да ложку, Тана Карыдзі склікае сход чальцоў «Экстрэма Туле Ностра Салюс», дзе тлумачыць сваё бачаньне новай стратэгіі па заваяваньні ўлады ў Італіі шляхам спыненьня крывавай барацьбы і пераходу да палітычнай дзейнасьці з выкарыстаньнем шантажоў. Па сконе прафэсара Рамонтэ арганізацыю ўзначальвае адвакат Эдаарда Рытонэ, які даводзіць да сьмерці сэнатара Альда Мэркуры. Урэшце Сыльвія Конці з дапамогай сьведак раскрывае месца, дзе хаваюць ягоную выкрадзеную дачку. З набліжэньнем паліцыі да руінаў замку Тана Карыдзі кідаецца ў жэрла вулькану, забіраючы з сабой архіў дыскетаў, з дапамогай якога зьбіраўся здабыць уладу ў Італіі.
Remove ads
У ролях
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads