Спрут 9

італьянскі тэлесэрыял 1998 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Спрут 9 — Дамова» (па-італьянску: La piovra 9 — Il patto) — дзявяты сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1998 року. Рэжысэр — Джакама Бацьята, у галоўных ролях — Рауль Бова, Аня Клінг, Фабрыцыё Контры, Ляўры Марыноні, Маўрыцыё Данадоні, Тоні Спэрандэа, Сэбаст’яна Лё Манака. Двухсэрыйны сэрыял быў прэзэнтаваны на канале «Rai Uno» 9 і 16 сакавіка 1998.

Хуткія факты Жанр, Сцэнарыст ...
Remove ads

Сюжэт

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

«Спрат 9 — Дамова» працягвае апавядаць пра падзеі, якія разгортваліся ў восьмым сэзоне, і апісвае Катанію 60-х гадоў XX стагодзьдзя.

Капітан карабінэраў Карлё Аркуці пасьля скандалу, выкліканага ягонай сувязьзю з баранэсай Барбарай Грынбэрг Альтамурай, вярнуўся на Сыцылію, у Катанію, дзе атрымаў заданьне дазнацца пра намеры марсэльскага бізнэсоўцы Дыд’ё Мартэна, які прыбыў у Італію. Аркуці пацьвярджае падазрэньні свайго начальніка палкоўніка Валентэ: Ганаровае таварыства(it) зьбіраецца выпускаць на сыцылійскіх заводах наркотыкі, а Мартэн, запрошаны на Сыцылію пад выглядам спэцыяліста па ўгнаеньнях, зьяўляецца экспэртам у перапрацоўцы гераіну.

Рассьледаваньне Аркуці зноў прыводзіць яго да Барбары Грынбэрг Альтамуры, выпісанай нядаўна з псыхіятрычнай клінікі; ейны муж барон Франчэска за гэты час прадаў сямейную вілу ў родным месьце Трэторы ды пераехаў у Катанію, дзе стаў банкірам, зьвязаным з наркагандлем. Барбара прымае прапанову Аркуці шпіёніць за мужам, аднак пасьля раскрыцьця ёй пагражае сьмерць. Неспадзявана яе ратуе сямейны кіроўца Туры Мандэльлё, прысланы на вілу адвакатам Тарызі, дзелавым партнэрам Франчэска Альтамуры; Туры Мандэльле, імаверна, закаханы ў Барбару, хавае яе на працяглы час, так што яе палічылі мёртвай. Разабраўшыся з адвакатам Тарызі ды ягоным братам Кармінэ, якія згвалцілі ягоную сястру Тэрэзу, Туры ачольвае мясцовую банду, забясьпечваючы манаполію ў гандлі наркотыкамі для вышэйпастаўленага карумпаванага радцы Ганаровага таварыства Каляджэра Чынізі, які фігуруе ў гісторыі як выдатны махінатар і схаваны маніпулятар.

Пасьля доўгага рассьледаваньня Карлё Аркуці вызваляе Барбару з рук Мандэльлё ды арыштоўвае таго. Карлё і Барбара зьбіраюцца ажаніцца, ажно капітана зьбівае насьмерць аўтамабіль, хутчэй за ўсё падасланы радцам Чынізі.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.
Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Актор, Роля ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads