Спрут (тэлесэрыял)

італьянска-францускі тэлесэрыял (1984—2001) From Wikipedia, the free encyclopedia

Спрут (тэлесэрыял)
Remove ads

«Спрут» (па-італьянску: La Piovra, [la ˈpjɔːvra]) — італьянска-францускі тэлесэрыял пра барацьбу паліцыі з сыцылійскай мафіяй і карупцыяй у найвышэйшых эшэлёнах улады. Першая частка, якая складаецца з 6 сэрыяў, была сфільмаваная і прэзэнтаваная ў 1984 року. Пасьля посьпеху былі зьнятыя яшчэ 9 частак.

Хуткія факты Жанр, Стваральнік ...

«Спрут» быў адным з найбольш папулярных тэлесэрыялаў у СССР.

Remove ads

Сюжэт

У ролях

Thumb
Мікеле Плячыда — галоўны актор першых чатырох частак тэлесэрыялу
Больш інфармацыі Актор, Роля ...
Remove ads

Працягі сэрыялу

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10
Рок выхаду 1984198519871989199019921995199719982001
Сэрыяў 6676566222
Агулам хвілінаў 402384430600522600627220220200
рэжысэр Дам’яна Дам’яні Так
рэжысэр Флярэстана Ванчыні Так
рэжысэр Люіджы Пэрэльлі ТакТакТакТакТакТак
рэжысэр Джакама Бацьята ТакТак
Сьцяг Італіі Мікеле Плячыда / Карада Катані ТакТакТакТак
Сьцяг Францыі Ніколь Жамэ / Эльза Катані ТакТак
Сьцяг Італіі Карыдзьдзі Нардульлі / Паоля Катані ТакТак
Сьцяг Францыі Франсуа Пэр’е / адвакат Таразіні ТакТакТак
Сьцяг Італіі Рэната Моры[a] / Джузэпэ Альтэра ТакТак
Сьцяг Бразыліі Флярында Болькан / Вольга Камастра ТакТакТак
Сьцяг Італіі Рэма Джыронэ / Тана Карыдзьдзі[b] ТакТакТакТакТакТак
Сьцяг Гішпаніі Ана Торэнт / Марыя Карыдзьдзі[c] ТакТак
Сьцяг Францыі Бруно Крэмэр / Антоніё Эсьпіноса ТакТакТак
Сьцяг Францыі Патрысія Мільлярдэ / Сыльвія Конці ТакТакТакТакТак
Сьцяг Італіі Віторыё Мэцаджорна / Давідэ Ліката ТакТак
Сьцяг Італіі Рауль Бова / Джаньні Брэда[d] і Карлё Аркуці[e] ТакТакТак

Восьмая (Спрут 8: Скандал) і дзявятая (Спрут 9: Пакт) часткі не зьвязаныя з галоўнай сюжэтнай лініяй «Спруту». Дзеяньне адбываецца на Сыцылыі прыкладна за 20 гадоў да пачатку асноўных падзеяў сэрыялу. У галоўнай ролі — Рауль Бова (Карлё Аркуці).

Дадатковыя зьвесткі

  • На ролю Катані разглядалі кандыдатуру Франка Нэра.
  • На зьезьдзе партыйнай моладзі ў месьце Ольбія прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі накінуўся з крытыкай на аўтараў кніг і фільмаў пра мафію. «Калі я даведаюся, хто зьяўляецца аўтарам „Спрута“, дык, клянуся, я прыдушу яго», — заявіў ён[1]. Варта адзначыць, што сам Бэрлюсконі ў 2013 року быў прыгавораны да 7 гадоў пазбаўленьня волі і пажыцьцёвай забароны займаць дзяржаўныя пасады па абвінавачаньні ў прастытуцыі непаўнагадовых і злоўжываньні службовым становішчам.
  • Чацьвертая частка раману «Спрут» мае два сканчэньні — трагічны, выкладзены ў фільме, і другі, у якім Катані застаецца жывы. Такое раздваеньне суправаджаецца камэнтарам аўтара.
  • У фінальных тытрах заключнай сэрыі 1-га сэзону тэлесэрыялу ёсьць адна хіба: актор Джанпаоля Сакароля падпісаны як «Джанкарлё Сакароля».
  • У першым сэзоне на мэмарыяльнай дошцы Леа Дэ Марыі ва ўправе паліцыі стаіць дата «14.04.56—28.10.83», а ў другім сэзоне, на надмагільлі Паолі Катані на могілках, пазначаны год сьмерці «1981».
Remove ads

Глядзіце таксама

  • Мафія — ролевая псыхалягічная гульня, створаная ў 1986 року паводле матываў тэлесэрыялу.

Заўвагі

  1. У «Спруце 8» зыграў дона Альбанэзэ
  2. У «Спруце 8» ролю маладога Тана Карыдзьдзі выканаў Прыма Рэджані
  3. У «Спруце 8» ролю маладой Марыі Карыдзьдзі выканала Рамона Бадэску
  4. У «Спруце 7»
  5. У «Спруце 8» і «Спруце 9»

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads