Спрут 3

італьянскі тэлевізійны сэрыял From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Спрут 3» (па-італьянску: La piovra 3) — трэці сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1987 року. Рэжысэр — Люіджы Пэрэльлі, у галоўных ролях — Мікеле Плячыда, Джульяна дэ Сыё, Ален Кюні, Рэма Джыронэ. Першая сэрыя сямісэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai Uno» 5 красавіка 1987.

Хуткія факты Жанр, Стваральнік ...
Remove ads

Сюжэт

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

З ЗША прыйшла замова на продаж нейкай арабскай краіне ядзернай сыравіны (урану), колькасьці якое дастаткова для вырабу 3 атамных бомбаў. Апэрацыю зьдзяйсьняе мафія, кошт дастаўкі грузу — 1 трыльён ліраў. Апэрацыю праводзіць міжнародны кантрабандыст Кемаль Іфтэр, які валодае сеткай прадпрыемстваў і прадстаўніцтваў па ўсім сьвеце. Шлях грузу праходзіць праз Балканы, Італію.

Мноства людзей у Італіі хочуць увайсьці ў Іфтэрава прадпрыемства, сярод іх: прафэсар Джанфранка Ляўдэа, які меў з Іфтэрам падобныя справы даўней, аднак цяпер ён, стваральнік мафіёзнай асацыяцыі «Італа», разгромленай Карада Катані, знаходзіцца ў 5-гадовым зьняволеньні; Дына Алесьсі, загадчык банку «Антынары», які падманам і шантажом уцягвае банк «Антынары» і ягонага ўласьніка Карлё Антынары ў справу Іфтэра; прафэсар Матынэра, значная асоба ў палітыцы, які мае сувязі з сакрэтнымі службамі; адвакат Тэразіні, які карыстаецца заступніцтва самай вершаліны італьянскай мафіі; Тана Карыдзі, адданы памагаты Ніколя Антынары, заснавальніка банку «Антынары». Тана паступова набірае вагу і ў выніку крывавага перадзела, у якім гінуць шматлікія змагары за месца ў гэтай угодзе, становіцца галоўным удзельнікам угоды Іфтэра ў Італіі.

Мноства людзей гіне, намагаючыся выкрыць гэтую ўгоду: жонка падманутага і забітага турэмнага службоўца Антоніё Вівіяні; лекар з больніцы; агент амэрыканскай фэдэральнай службы па барацьбе з наркотыкамі Бэрт ды Даната і ягоная брыгада; абат Лявана; амаль уся сям’я Антынары. Мафія высочвае і Карада Катані, аднак замахі на яго няўдалыя.

Угода ў выніку не зьдзяйсьняецца. Дзякуючы Карада Катані кантэйнэр з уранам, схаваны ў легкавіку, перахоплены на катэры, якім Іфтэр зь іншымі мафіёзі зьбіраліся сплыць па-за межы тэрытарыяльных водаў Італіі. Аднак каб кантэйнэр ня трапіў у рукі паліцыі, на загад Кемаля Іфтэра аўтамабіль з радыяактыўным грузам у апошні момант скідаюць у мора.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.
Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Актор, Роля ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads