Старая Вергань

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Старая Вергань
Remove ads

Стара́я Ве́ргань[1]вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У XIX—пачатку XX ст. у Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 68 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Ліпнішкі памешчыка Вольскага. У 1905 г. у в. Старая Вергань 1-я 339 жыхароў, 284 дзесяціны зямлі, у в. Старая Вергань 2-я 110 жыхароў, 57 дзесяцін зямлі.

У 1921 — 1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, потым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 43 двары, 220 жыхароў.

У 1940 г. вёска, 62 двары, 291 жыхар. 3 12.10.1940 г. у Сураскім, з 15.5.1963 г. у Жылёўскім, з 6.8.1979 г. у Геранёнскім сельсаветах Івейскага раёну. 3 28.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупаваная немцамі. У 1951 г. арганізаваны калгас імя М.І.Кутузава, пазьней у калгасе імя У.І.Леніна. У 1970 г. 182 жыхары. Пасьля ў складзе калгаса «Сураж».

У 1921-1939 гг. засьценак у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 9 двароў, 50 жыхароў.

У 1940 г. вёска, 11 двароў, 52 жыхары. 3 12.10.1940 г. у Геранёнскім, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах Івейскага раёну. У 1950 г. арганізаваны калгас «Зорка». 3 1961 г. у калгасе імя XXII партзьезду. У 1970 г. 26 жыхароў. Потым у складзе калгасу імя У.А.Баўма.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 36 чалавекі[2]
  • 1999 — 29 двароў, 66 жыхароў

Крыніцы

Літаратура

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads