Старая Луплянка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стара́я Лупля́нка (па-польску: Szymki, на мясцовай беларускай гаворцы: Лу́плянка Старая́[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова, адміністрацыйна падлягае сотыству ў Новай Луплянцы.

Хуткія факты
Remove ads
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі і праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.

Гісторыя

Гісторыя Старой Луплянкі цесна зьвязаная з Новай Луплянкай і толькі ў 1921 г. узгадваецца як самастойная вёска. У міжваенны пэрыяд Старая Луплянка прыналежала да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 185 жыхароў (8 каталікоў і 177 праваслаўных, усе пагалоўна запісаныя былі палякамі)[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Старая Луплянка была далучаная да гміны Міхалова. Значнай падзеяй пасьляваенннай гісторыі быў пажар у 1947 г., калі згарэла ўся вёска. У 1950 г. у Старой Луплянцы пражывала 235 чалавек і з таго моманту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[5].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads