Сташаны

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сташа́ны[1] (таксама — Сташаны́[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першыя згадкі ў 1220 годзе (ці 1160 г.) зьвязаныя зь бітвай войскаў князёў літоўскіх і ўладзімера-валынскіх, якая адбылася ва ўрочышчы Пабоішча, што знаходзіцца ў ваколіцах вёскі. У XV стагодзьдзі — ва ўласнасьці князёў Завішаў. У 1688 годзе пераходзіць пінскім езуітам, якіх пазьней зьмяняе род Корсакаў.

Падчас Першай сусьветнай вайны ў вёсцы разьмяшчаецца адзін з палявых штабоў расейскай арміі і вайсковы шпіталь, сядзібны дом быў разбураны.

Апошнім уладальнікам маёнтку быў Жыгімонт Корсак.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 273 жыхары
  • 1999 год — 409 жыхароў

Інфармацыя для турыстаў

  • Сядзібна-паркавы ансамбль Корсакаў XIX стагодзьдзя
  • 5 чэрвеня 1965 году на вясковых могілках усталяваны першы на тэрыторыі СССР помнік загінулым жаўнерам Першай сусьветнай вайны
  • Пратэстанцкая царква (пасьля 1990 году)
  • Царква сьвятога Мікалая (пасьля 1990 году)
  • Драўляная капліца на могілках

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads