Страхіня Паўлавіч
сэрбскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Страхі́ня Па́ўлавіч (па-сэрбску: Страхиња Павловић / Strahinja Pavlović; нар. 24 траўня 2001 году) — сэрбскі футбаліст, цэнтральны абаронца італьянскага клюбу «Мілян» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Гулец у 2015 годзе далучыўся да акадэміі бялградзкага «Партызана». Першы прафэсійны кантракт з клюбам склаў у верасьні 2018 году[1]. Запачаткаваў кар’еру ў сэрбскім чэмпіянаце 23 лютага 2019 году ў матчы супраць навасадзкага «Пролетара», згуляўшы ўсе 90 хвілінаў матчу і атрымаўшы жоўтую картку[2]. Ужо праз тыдзень згуляў у бялградзкім дэрбі супраць «Црвены Зьвезды». Футбаліст хутка замацаваўся ў першым складзе каманды. А з сэзону 2019—2020 гадоў стала зьяўляўся ў першай адзінаццатцы «Партызана», сфармаваўшы з Боянам Астоічам зьвязак цэнтральных абаронцаў. У 2019 годзе гулец меў мажлівасьць далучыцца да італьянскага «Ляцыё», аднак перамовы не далі плёну. У выніку, 18 сьнежня Паўлавіч быў аб’яўлены футбалістам «Манака»[3]. Гулец дэбютаваў у складзе клюбу толькі 20 сьнежня 2020 году ў матчы супраць «Дыжону». Сэрб амаль не гуляў у складзе, таму двойчы выпраўляўся ў арэнды — спачатку ў бэльгійскі «Сэркль», а потым у швайцарскі «Базэль». У чэрвені 2022 году прыяднаўся да аўстрыйскага «Рэд Була».
31 ліпеня 2024 году Паўлавіч узмоцніў шыхты італьянскага «Міляну» за суму блізу 18 мільёнаў эўра з кантрактам да 30 чэрвеня 2028 году[4]. Ён абраў 31-ы нумар на кашулі, які калісьці належыў былому абаронцу клюбу Яапу Стаму, на якога падобны целаскладам і абліччам[5].
Міжнародная
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Сэрбіі 3 верасьня 2020 году ў матчы Лігі нацыяў супраць зборнай Расеі.
Remove ads
Дасягненьні
«Партызан»:
- Уладальнік Кубка Сэрбіі: 2019
«Рэд Бул»:
«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads