Струна (рака)

рака ў Беларусі і Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Струна (рака)
Remove ads

Струна́ — рака ў Беларусі й Летуве, правы прыток ракі Страчы (басэйн Нёману). Цячэ ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 31 км (даўжыня ў межах Беларусі 18 км). Плошча вадазбору 194 км². Выдатак вады ў вусьці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Асноўны прыток — рака Пеляка.

Пачынаецца ў Летуве, перасякае граніцу на паўночным захадзе ад хутару Рудні. Цячэ паўночнымі схіламі Сьвянцянскіх градаў, упадае ў Страчу за 2 км на поўнач ад вёскі Вялікіх Стаўпянятаў.

Даліна трапэцападобная, яе шырыня 0,2—0,5 км у верхняй плыні, 1—1,5 км у сярэдняй і нізкай. Абалона вузкая. Рэчышча на працягу 10,3 км каналізаванае: ад чыгуначнага моста на дарозе мястэчка Лынтупы — места Пабродзьдзе да вёскі Масьцянаў (6,3 км) і перад вусьцем (4 км). У ніжняй плыні прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads